Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лаўроў зьбіраецца ў Менск


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск 21-22 чэрвеня. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік расейскага МЗС Ігар Лякін-Фралоў.

Падчас перамоваў з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым чакаецца "паглыблены абмен думкамі па актуальных двухбаковых і міжнародных праблемах, уключаючы пытаньні забесьпячэньня рэгіянальнай эўрапейскай бясьпекі".

Менавіта 21 чэрвеня Расея прыгразіла ўвесьці санкцыі, калі афіцыйны Менск ня выплаціць доўг за пастаўлены расейскі газ.
Аднак прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных сказаў карэспандэнту "Свабоды, што газавае пытаньне абмяркоўвацца ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG