Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольныя імпатэнты


Гішпанія ніколі не станавілася чэмпіёнам сьвету, нават не гуляла ў фінале мундыялю і толькі аднойчы дапяла да паўфіналу (роўна 60 гадоў таму). Злыя языкі называюць гішпанцаў "футбольнымі імпатэнтамі".

Яны — хлопцы зорныя, гарачыя, але ў патрэбны момант у іх ёсьць праблемы. Шмат хто лічыць (ці лічыў?), што гішпанцы выйграюць свой першы Кубак сьвету сёлета, букмэкеры да першай гульні "чырвоных" на мундыялі таксама верылі ў каманду Дэль Боске. Усё яшчэ магчыма, але пачалі чэмпіянат "імпатэнты" з таго, што прайгралі Швайцарыі — упершыню ў гісторыі.

У сваім відэаблогу вэтэран гішпанскага футболу Альфрэда Ды Стэфана так камэнтуе паразу "Чырвонай Фурыі": "Гішпанія заслугоўвала перамогі ў матчы, але ў футбол гуляюць і ў атацы, і ў абароне. Нельга казаць "гоп", пакуль не пераскочыш. Па вялікім рахунку, такія матчы здараюцца на кожным мундыялі — каманды прайграюць нейкі матч, але пасьля становяцца чэмпіёнамі. Зараз нельга зьяжджаць з глузду, трэба пастарацца зрабіць тое, што Гішпанія зрабіла два гады таму, калі выйграла чэмпіянат Эўропы".

А два гады таму ў гішпанцаў быў іншы трэнэр — Люіс Араганэс. Пасьля трыюмфу на Эўра-2008 ён саступіў званьне "Эль Містэр" — так паважна называюць у Гішпаніі галоўных трэнэраў — сэньёру Вісэнтэ Дэль Боске. Гішпанскія журналісты злавілі Араганэса і ўзялі камэнтар наконт паразы ад швайцарцаў. І вось што ён сказаў: "Гішпаніі трэба было жвавей рухацца безь мяча, шукаць вольныя зоны. І, магчыма, ня варта гуляць з двума апорнікамі, мы гулялі з адным, і было лепей".

На адным з гішпанскіх форумаў кінулася ў вочы трапная думка: "Гішпанія ўмее гуляць у выдатны футбол, а іншыя каманды — Італія, Нямеччына, Бразылія — ведаюць, як выйграць мундыяль". Здаровы сэнс у гэтых словах ёсьць. Пачакаем наступнага матчу "Чырвонай Фурыі" — супраць Гандурасу ў панядзелак, 21 чэрвеня. Можа, знойдзецца дзе ў загашніках футбольная "віягра"?

Пасьля паразы гішпанцаў букмекеры прызналі фаварытам Бразылію

Фіяска гішпанскай абароны і сьвята на швэйцарскай вуліцы



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG