Пра гэта ён заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Ён абверг заявы, што ён і яго сямейнікі вінаватыя ў эскаляцыі становішча на поўдні краіны, і сказаў, што ўсе гэтыя людзі ва ўцёках.
«Я заклікаю два братэрскія народы — кіргіскі і ўзбэцкі — спыніць кровапраліцьцё, бо часовы ўрад ня здольны гэта зрабіць», сказаў Бакіеў.
Таксама Курманбек Бакіеў зьвярнуўся да лідэраў краін АДКБ з заклікам больш апэратыўна і адэкватна адрэагаваць на сытуацыю ў Кіргізстане і дапамагчы аднавіць парадак у краіне. Ён заклікаў увесьці міратворчыя сілы АДКБ, бо толькі яны здольныя вывесьці краіну з сытуацыі.
Курманбек Бакіеў лічыць, што ўвод у Кіргізстан міратворчых сіл пад эгідай АДКБ мог бы папярэдзіць далейшае разьвіцьцё нэгатыўных падзеяў.
«З гэтай сытуацыі я бачу 2 выхады: праявіць разважнасьць і ўвод міратворчых сіл». «Я бачу, што калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня АДКБ маглі б сытуацыю нармалізаваць, гэта трэба было б рабіць», сказаў Бакіеў.
Адносна крымінальнай справы, распачатай супраць яго, Курманбек Бакіеў сказаў, што ўсе абвінавачаньні беспадстаўныя і надуманыя.
Курбанбек Бакіеў сказаў, што ніколі не выяжджаў зь Беларусі і ў Турэччыне ня быў. Ён сказаў, што ня мае кантактаў з былымі сябрамі ўраду і зь сям’ёй і ніяк не абмяркоўвае зь імі магчымасьці нейкага супраціву часоваму ўраду.

Курманбек Бакіеў, 14 чэрвеня
Курманбек Бакіеў
…знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.
Мінулая прэс-канфэрэнцыя Бакіева адбылася 23 красавіка.
21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы ў выканакаме СНД у Менску. Ён заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі, але не адказаў на пытаньні журналістаў.