Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі ня едзе на сустрэчу з Пуціным


Уладзіме Пуцін і Сяргей Сідорскі
Уладзіме Пуцін і Сяргей Сідорскі

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ня возьме ўдзелу ў пасяджэньні Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану, якое плянавалася ў Санкт-Пецярбурзе.

Пра гэтае пасяджэньне паведамілі расейскія мэдыі. РИА Новости са спасылкай на дэпартамэнт прэс-службы і інфармацыі расейскага ўраду паведаміла, што прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін разам з прэм'ерамі Беларусі і Казахстану працягнуць перамовы па шэрагу дакумэнтаў, якія рэглямэнтуюць працу саюзу. Пасяджэньне Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану пройдзе падчас рабочай паездкі Ў.Пуціна 28-29 траўня ў Санкт-Пецярбургу.

Прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандар Цімашэнка сказаў карэспандэнту "Свабоды":

"28—29 траўня ў прэм'ера не заплянаваны ўдзел ні ў якіх пасяджэньнях у Санкт-Пецярбургу".

Таксама спадар Цімашэнка сказаў, што яму нічога не вядома пра сустрэчу Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.

"Калі б яна была,то мне пра гэта было б вядома".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG