Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запыта на выдачу Бакіева пакуль не было


Кіргізстан пакуль не накіроўваў у Беларусь афіцыйны запыт на выдачу зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які ўжо тыдзень знаходзіцца ў Менску ў якасьці асабістага госьця А. Лукашэнкі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік апарату часовага ўраду Кіргізстана Эдзіль Байсалаў.

27 красавіка намесьнік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азымбека Бекназараў, які курыруе праваахоўныя органы, паведаміў, што Бакіеў абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу -- у арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовым становішчам. Такім чынам, падставы для яго экстрадыцыі ёсьць, падкрэсьліў Бекназараў.

"Мы яшчэ не зьвярталіся да беларускіх уладаў, але гэта толькі пытаньне часу. Мы першапачаткова казалі, што гэта асоба (Бакіеў) уцякае ад правасудзьдзя",-- сказаў Байсалаў.

Ён нагадаў, што Бакіеў "спачатку падпісаў заяву аб адстаўцы менавіта ў абмен на тое, каб міжнародная супольнасьць дапамагла яму выехаць з Кіргізстану", а затым заявіў, што не прызнае гэтай адстаўкі.

Паводле ягоных словаў, аформіць заяўку на выдачу Бакіева "не будзе складана".

"Мы разумеем ўсю далікатнасьць сытуацыі для беларускага кіраўніцтва. Нам зусім не хочацца сварыцца з Беларусьсю з-за Курманбека Бакіева. Але мы ўпэўненыя, што Беларусь пасьля завяршэньня працы міжнароднай камісіі, у рабоце якой можа ўдзельнічаць і Беларусь як заснавальніца ААН і наш бліжэйшы саюзьнік, пад неабвержным грузам прад'яўленых абвінавачваньняў ня зможа пакінуць пад сваёй абаронай злачынцу ", -- падкрэсьліў Байсалаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG