“Пакуль новыя ўлады Кіргізстану рыхтуюць праект новай канстытуцыі і выбары ў парлямэнт, а ў розных раёнах Кіргізстану працягваюцца стыхійныя беспарадкі, былы прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, які напісаў заяву аб адстаўцы, раптам перадумаў і зрабіў у Менску некалькі гучных і парадаксальных заяваў – маўляў, застаюся прэзыдэнтам, але у краіну вяртацца не зьбіраюся.
Наогул, тая бацькоўская цеплыня, зь якой прэзыдэнт Беларусі прытуліў у сябе чалавека, абвінавачанага на радзіме ў забойстве 85 дэманстрантаў і крадзяжы з казны 170 мільёнаў даляраў, уражвае. Уражвае і тая лёгкасьць, зь якой Бакіеў, пасьля мэдычнага абсьледаваньня ў Беларусі, адмовіўся ад заявы аб адстаўцы, якое было падпісана на мінулым тыдні ў прысутнасьці дзейнага старшыні АБСЭ.
У зрынутага палітыка з Кіргізстану Бакіева, якога на радзіме за любоў да грошай празвалі Баксам і цяперашняга прэзыдэнта Беларусі, якога за любоў да людзей завуць Бацькам, знайшлося шмат агульнага – абодва яны прайшлі шлях савецкага кіраўніка сярэдняга зьвяна. Адзін ўзначальваў саўгас, другі – завод ў невялікім мястэчку. Да прыезду ў Беларусь Бакіеў прызнаўся журналістам, што марыць вярнуцца ў вытворчасьць – ён хацеў бы вырабляць мяккія цацкі...
Цалкам тэкст перадачы і відэа глядзіце ТУТ.