"Я думаю, што на бліжэйшым паседжаньні АДКБ спадар Курманбек Бакіеў разам з Аляксандрам Лукашэнкам уздымуць кіргізскую тэму і сытуацыя можа стаць палітычна складанай.
Таму што Расея відавочна ідзе на кантакт з часовым урадам Кіргізстана, але відавочна і тое, што адбылася не зусім легітымная зьмена ўлады. Такім чынам, кіргізскія падзеі ціхім адбыцьцём Бакіева ня скончыліся.
Думаю, што цяпер уступіць у сілу такая патаемная дыпляматыя, каб ні Беларусь, ні сп.Бакіеў не ішлі на абвастрэньне гэтай сытуацыі".