Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Вы што, Беларусі баіцеся?


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, якая фармуецца, не павінна быць ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў.


"Галоўнае - нельга выпусташыць саму ідэю. Калі канцэптуальнымі палажэньнямі вызначана, што мы павінны быць як адзіная тэрыторыя, то ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў быць ня можа: ні па адчувальных, ні па неадчувальных пазыцыях", - заявіў
А.Лукашэнка падчас сустрэчы з дзейным старшынёй АБСЭ, міністрам замежных спраў Казахстану Канатам Саўдбаевым.

"Навошта Казахстану, а тым больш – Расеі некага баяцца? Вы што, Беларусі баіцеся, ці Расея баіцца Расеі і Казахстана", - адзначыў А.Лукашэнка, перадае Інтэрфакс.

Паводле кіраўніка Беларусі, трэба вызначыцца ў гэтым накірунку, інакш мы атрымаем “чарговае СНД, ЭўрАзЭС і гэтак далей, што мы ўжо праходзілі".

Міністэрства эканомікі Расеі да 16 красавіка дапрацуе праект пагадненьня аб мэханізмах разьмеркаваньня экспартнага мыта ў межах Мытнага саюзу. Пры гэтым мыта на нафту будзе агаворвацца ў рамках міжурадавых пагадненьняў. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам дырэктар дэпартамэнту рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці міністэрства Аляксей Ліхачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG