Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў старшыня выканкаму АГП Ігар Шынкарык.
Намесьнік кіраўніка партыі Леў Марголін з гэтай нагоды адзначае:
“У нас такое ўражаньне, што ўлады адрэагавалі на тое, што зрабіла АГП – спыніла ўдзел у выбарах. Улада прыняла захады для таго, каб зарэгістраваць фактычна ўсіх кандыдатаў, якія яшчэ засталіся. Вядома, што быць абранымі ад гэтага ў іх шанцы не павялічыліся. Але ўсё-такі гэта – працяг гульні ў лібэралізацыю”.