Былы грамадзянін Польшчы цяпер мае беларускае грамадзянства. Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына на мінулым тыдні падчас сваёй прэсавай канфэрэнцыі згадала прыклад Аляксандра Прушынскага (на той час яшчэ патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты) як спосаб рэалізацыі ў Беларусі польскага пытаньня.
Аляксандар Прушынскі кажа, што Трактаразавадзкой акрузе шмат інтэрнатаў, а там няма грамадзкіх пральняў. А вось у ЗША, дзе пэўны час пражываў кандыдат у дэпутаты, такія грамадзкія пральні існуюць у кожным пад’ездзе.
“У нас старшыня сталічнага выканкаму, мабыць, чакае каманды ад кіраўніка дзяржавы, а я буду прысьпяшаць ствараць такія пральні”, - сказаў Аляксандар Прушынскі.
Акрамя Аляксандра Прушынскага кандыдатамі ў дэпутаты сталічнага гарсавету зарэгістраваны актывісты БХД Дзяніс Садоўскі, Леанід Скарабагаты ды іншыя. На гэты час вядома, што 10 прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ад БХД у Менску ўжо зарэгістраваныя, 6 асобам у рэгістрацыі адмовілі.