Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціян Вігенін: Спадзяюся, “Эўранэст” будзе створаны да канца году


Пра гэта баўгарскі сацыяліст, эўрадэпутат і меркаваны старшыня «Эўранэсту» Крысьціян Вігенін заявіў сёньня журналістам у Брусэлі, падае баўгарскае інфармацыйнае агенцтва «Фокус». Прэсавая канфэрэнцыя Вігеніна была прымеркаваная да інаўгурацыі Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства». Інаўгурацыя мелася адбыцца сёньня, аднак была перанесена на невядомы час.

Перанос даты першага паседжаньня на няпэўны пэрыяд зьвязаны з тым, што ЭЗ і Менск не змаглі дамовіцца пра склад беларускай дэлегацыі. Эўрапарлямэнт жадаў бы бачыць у дэлегацыі прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, аднак сьпікеры пяці краінаў-удзельніцаў «Партнэрства» — Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Украіны — выступілі за тое, каб усе дзесяць беларускіх месцаў занялі дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Я спадзяюся, што да канца году Парлямэнцкая асамблея „Ўсходняга партнэрства“ ўсё ж будзе створаная. Калі будзе добрая воля ўсіх бакоў, то рашэньне будзе знойдзена», — падкрэсьліў Крысьціян Вігенін.

Крысьціян Вігенін таксама заявіў, што адным з самых важных паказчыкаў гатоўнасьці Беларусі ісьці насустрач Эўропе стануць мясцовыя выбары ў гэтай краіне. Ад іх будзе залежаць, ці будуць прадстаўлены беларускія «дэпутаты» ў «Эўранэсьце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG