Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская абласная выбарчая камісія не прыняла прапановы актывістаў


Леанід Гаравы
Леанід Гаравы

Паводле старшыні абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалая Селівашкі, на апошнім пасяджэньні не разглядалася ні пытаньне пра парушэньні ў нарэзцы акругаў, ні пытаньне пра неабходнасьць навучаньня для недасьведчаных сяброў тэрытарыяльных камісій.


Пра парушэньні выбарчага заканадаўства што да колькасьці выбарцаў у выбарчых акругах шэраг скаргаў пісаў актывіст з Гарадку Леанід Гаравы. Ён настойваў, каб межы акругаў перагледзелі, бо адрозьненьні ў колькасьці выбарцаў там вагаюцца ня ў межах 10%, як належыць па законе, а часам складаюць усе 100%.

Праблему, узьнятую сябрам руху “За свабоду”, абласная камісія нават ня стала разглядаць, хаця з Цэнтравыбаркаму Леанід Гаравы атрымаў адказ, што памылкі ў нарэзцы акругаў дапушчаны ў шэрагу раёнаў Віцебшчыны.

Старшыня абласной арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалай Селівашка, уключаны ў абласную камісію, кажа, што і ягоная прапанова была адхілена. За час працы ў камісіі ён неаднаразова сутыкаўся з тым, што сябры тэрытарыяльных камісій блытаюцца ў заканадаўстве і разьбіраць праблемы даводзіцца на вышэйшым узроўні. Таму актывіст прапанаваў наладзіць навучаньне для некампэтэнтных людзей — калі ўжо іх узялі ў камісіі, не прыняўшы туды апазыцыйных актывістаў зь вялікім досьведам працы ў выбарчых кампаніях.

У адказ на прапанову М.Селівашкі сакратар абласной выбарчай камісіі заявіла, што ўключаныя ў камісіі людзі “працуюць на вытворчасьці за станкамі, і мы ня маем права адрываць іх ад працы на нейкія дробязі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG