“Хутчэй за ўсё так, бо з гэтага візыту можа стварыцца новая партнэрства. Гэта асабліва цікава ў сьвятле тэндэнцыяў, якія назіраюцца ў замежнай палітыцы Бразыліі, у прыватнасьці, падыход прэзыдэнта Лула да Ірану, да канфлікту на Блізкім Усходзе. Таму я думаю, што гэта будзе вельмі цікавы візыт, бо ён сьведчыць пра жаданьне Бразыліі стаць свайго роду міжнародным пасярэднікам у стасунках са складанымі палітычнымі рэжымамі, як у гэтых двух выпадках.
Як мы ведаем, вакол Ірану цяпер вялікія дэбаты наконт ядзернай праграмы гэтай краіны. А ў Беларусі цяпер складаныя адносіны з Расеяй. Гэты візыт дасць спадару Лукашэнку больш магутны, мацнейшы рэзананс у сьвеце”.