Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кватэры журналісткі Ірыны Халіп ператрус


Ірына Халіп
Ірына Халіп

Пяцёра супрацоўнікаў у штацкім прад’явілі ордэр на вобшук кватэры па гомельскай «справы паляўнічых».

Ірына распавяла карэспандэнту «Свабоды», што яны пазванілі па дамафоне, патэлефанавалі і прыгразілі, што ўзламаюць дзьверы, калі іх не адчыняць гаспадары.

Супрацоўнікі міліцыі ўжо канфіскавалі кампутар і флэшку. Ператрус працягваецца.

На пачатку сакавіка журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, палітыка Андрэя Саньнікава, сьледчы міліцыі Партызанскага раёну дапытаў у крымінальнай справе, распачатай КДБ паводле паклёпу на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналягічную пасаду ў Гарадзенскай вобласьці — Івана Каржа. Сьледчых цікавіла, ці маюць яны дачыненьне да так званай «справы паляўнічых» і ці зьяўляюцца каардынатарамі «Хартыі-97». На ўсе пытаньні Саньнікаў і Халіп адказвалі адмоўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG