Лукашэнка і Ўга Чавэс правядуць сустрэчу ў вузкім коле, а затым перамовы з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў.
Напярэдадні ў Каракас прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашкам.
"У ходзе візыту ў Каракас прэзыдэнт Беларусі абмяркуе зь кіраўніцтвам Вэнэсуэлы ўвесь комплекс сёньняшніх двухбаковых адносінаў, а таксама пэрспэктыўныя праекты беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва", паведаміў агенцтву "Інтэрфаксу” кіраўнік прэсавай прэзыдэнта Павал Лёгкі.