Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраўцы ўчастковыя выбарчыя камісіі без апазыцыі


У Астраўцы ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ня ўключылі ніводнага апазыцыянера. Пра гэта нашаму радыё паведаміў мясцовы актывіст Іван Крук. Прычыны ў райвыканкаме яму не патлумачылі.

У Астраўцы ад Аб'яднанай Грамадзянскай партыі на ўключэньне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі пададзены чатыры заяўкі чальцоў партыі.

Сярод іх прозьвішчы Івана Крука і Мікалая Ўласевіча, якія зьбіраюцца балятавацца ў раённы і абласны Саветы. Ім у райвыканкаме сказалі, маўляў, паколькі вы будзеце балятавацца, то ў складзе камісій быць ня можаце.

Што датычыць астатніх сябраў, якіх не уключылі ў выбарчыя камісіі, пра прычыны іх адмовы казаць у райвыканкаме не захацелі.

Нагадаю, што выбарчыя ўчастковыя камісіі ў Астрацы сфармавалі ўжо ўчора.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG