Пра гэта”Свабодзе” сёньня паведаміў сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін.
“Спачатку навучым так бы мовіць групу трэнэраў. А затым ужо яны будуць вучыць чальцоў выбарчых камісіяў ад апазыцыі. Калі ў акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі мы накіравалі дасьведчаных і высокакваліфікаваных спэцыялістаў, то ва ўчастковыя камісіі прапанаваныя кандыдаты з меншым досьведам. Таму і трэба расказаць ім пра паўнамоцтвы, якія надае ім закон з пункту гледжаньня абароны правоў кандыдатаў у дэпутаты”, - патлумачыў Сяргей Калякін.