Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчасьце адганяе хваробы. Але дзе яно?


Шчасьце і добры настрой – найлепшая прафіляктыка сардэчных хваробаў. Навукоўцы зноў пацьвердзілі гэтую простую выснову. Але ці можна стаць шчасьлівым па ўласным жаданьні?

Амэрыканскія дасьледчыкі больш як 10 гадоў назіралі за выбранай групай каля дзьвюх тысяч чалавек. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што трывогі і дэпрэсія найбольш спрыяюць захворваньням сэрца. Катэгарычна яны не могуць сьцьвярджаць, што шчасьце само па сабе – ахоўны фактар, але раяць людзям старацца быць больш вясёлымі.

На пачатку дасьледаваньня, вынікі якога былі апублікаваныя ў European Heart Journal, удзельнікам прапанавалі ацаніць свае эмоцыі па пяцібальнай шкале: ад злосьці, перажываньня да прыемнасьці, энтузіязму і задавальненьня. Чым вышэйшая была шкала станоўчых эмоцый, чым меншыя рызыка сардэчных захворваньняў.

Кіраўніца групы дасьледчыкаў Карына Дэвідсан па-ранейшаму настойліва рэкамэндуе людзям быць настроенымі пазытыўна.

“Вельмі часта людзі цэлы год чакаюць сваіх пару тыдняў адпачынку, каб павесяліцца і расслабіцца. Але замест гэтага яны павінны імкнуцца знайсьці задавальненьне ў кожным дні. Калі вы любіце чытаць раманы, то рабіце гэта хаця б 15 мінут штодня. Калі прагулка або слуханьне музыкі паляпшаюць ваш настрой, заплянуйце гэта ў расклад дня. Калі кожны дзень вы забясьпечыце сабе некалькі хвілінаў асалоды, вы палепшыце сваё псыхічнае і фізычнае здароўе”.

Між тым Элен Мэйсан з Брытанскай Асацыяцыі праблемаў сэрца кажа, што падобныя парады маюць абмежаваную вартасьць.

“Мы ведаем, кажа Мэйсан, што палепшыць свой настрой не заўсёды проста. Таму мы не можам сказаць, ці гэта ўвогуле магчыма зьмяніць ваш прыроджаны ўзровень пазытыўнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG