Мая мара – распавесьці пра Беларусь фатаздымкамі.
Адна з маіх самых улюбёных рэпартажных фатаграфій. Дзень Волі 25 сакавіка 2008 г. На фатаграфіі — затрыманьне аднаго з удзельнікаў акцыі “нявызначанымі асобамі ў грамадзянскай форме” (як апісвае гэтых людзей цяперашні міністар МУС Куляшоў). Чалавек зьлева, які стаіць з рукамі ў кішэнях, — адзін з начальнікаў сілавікоў, на заднім пляне — журналісты, якія бягуць да месца падзеі.
Увечары 24 траўня ў цэнтры Менску ў раёне вуліцы Кальварыйскай здарыўся пажар. На былой тэрыторыі калёніі №1 загарэўся будынак, у якім захоўваліся адкіды скуразамяняльніка і сьмецьце. Плошча пажару склала каля 300 квадратных мэтраў.