Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі сустрэнецца з Лукашэнкам


Сёньня кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэнецца зь кіраўніком Беларусі А. Лукашэнкам.

Сустрэча заплянаваная на 14:45 менскага часу ў Кіеве, дзе абодва палітыкі бяруць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды інаўгурацыі новага ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Сікорскі зьбіраецца размаўляць з Лукашэнкам перадусім пра апошнія рэпрэсіі супраць СПБ. Раней Сікорскі сустрэўся са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Размова працягвалася каля гадзіны.

Паводле інтэрнэт-парталу gazeta.pl, Польшча мае дзве ўмовы: першая – рэгістрацыя абодвух саюзаў палякаў – на чале з Сямашкам і на чале з Борыс, другая – падзел маёмасьці паміж гэтымі арганізацыямі дакладна на палову.

Партал цытуе польскага дыплямата, які кажа, што “сігналы з беларускага боку сьведчаць пра тое, што шанец на паразуменьне ёсьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG