Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець колькасьць месцаў для агітацыі


Лідзія Ярмошына паўшчувала баранавіцкіх калег.
Лідзія Ярмошына паўшчувала баранавіцкіх калег.

19 лютага Партыя БНФ зьвярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай аб неадпаведнасьці Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь рашэньня Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэта аб месцах для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі.

Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў праводзіць агітацыю толькі ў старым парку культуры і адпачынку, які знаходзіцца на вуліцы Камсамольскай, і ў трох закрытых памяшканьнях.

Цэнтральная выбарчая камісія прызнала, што рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму ня ў поўнай меры адпавядае выбарчаму заканадаўству.

У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай ЦВК паведаміла Партыі БНФ, што прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець сваё рашэньне і ўнесьці ў яго адпаведныя зьмены.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч так пракамэнтаваў ліст з ЦВК:

«У сваім імкненьні абмежаваць дэмакратычным кандыдатам, у тым ліку кандыдатам ад Партыі БНФ, магчымасьці для паўнавартаснага правядзеньня кампаніі і кантакту зь людзьмі мясцовыя ўлады вельмі часта выяўляюць надзвычай вялікі спрыт, парушаючы пры гэтым закон. У дадзеным выпадку кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына вымушаная была ўказаць Баранавіцкаму гарвыканкаму на гэтае парушэньне. Аднак хацелася б, каб спадарыня Ярмошына стаяла на баку закону ня толькі ў вырашэньні працэдурных пытаньняў, але і ў пытаньнях забесьпячэньня сапраўднай свабоды выбару і волевыяўленьня грамадзянаў Беларусі.

Што тычыцца сытуацыі ў Баранавічах, я ўпэўнены, што ніякія перашкоды ўладаў ня здольныя будуць не дазволіць нашым актывістам і нашаму кандыдату Віктару Мезяку ў чарговы раз атрымаць пераважную падтрымку жыхароў гораду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG