Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Аўтухоў патрабуе беларускамоўных дэклярацый аб прыбытках і маёмасьці


Леанід Аўтухоў
Леанід Аўтухоў

У Гарадоцкай акруговай выбарчай камісіі не знайшлося блянкаў на беларускай мове для мясцовага актывіста, які жадае балятавацца ў абласны савет.

Па дэклярацыю аб прыбытках і маёмасьці Леанід Аўтухоў зьвяртаўся да выбарчай камісіі двойчы: і ўчора, і сёньня. Урэшце яму сказалі, што ён мусіць напісаць да іх пісьмовы зварот, калі хоча атрымаць блянк, надрукаваны па-беларуску.

Старшыню раённай суполкі Партыі БНФ гэта абурыла, і ён напісаў скаргу ў пракуратуру, патрабуючы «спыніць зьдзек зь беларускага народу і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых, хто парушае Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь».

Актывіст зазначае, што канфлікт на моўнай глебе ён меў толькі з выбарчай камісіяй. Ва ўсіх іншых інстанцыях, куды ён зьвяртаўся па даведкі ды іншыя пісьмовыя дакумэнты, беларускамоўныя блянкі заўжды знаходзіліся і выдаваліся на ягонае патрабаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG