Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кожным сябрам ініцыятыўнай групы чыноўнікі вядуць асабістыя гутаркі


Іван Крук
Іван Крук

ГАРАДЗЕНШЧЫНА


У Астраўцы да сёньня застаецца незарэгістраванай ініцыятыўная група сябра АГП Івана Крука.

Астравецкая акруговая выбарчая камісія ўжо двойчы адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу Івана Крука. Афіцыйна актывіста вінавацяць, што нібыта пры фармаваньні ініцыятыўнай групы ён “парушыў прынцып свабоднага ўдзелу ў выбарах”.

Аднак Іван Крук высьветліў, што ягоных сябраў запалохалі супрацоўнікі райвыканкаму — абяцалі ўнесьці ў так званыя “чорныя сьпісы”.

“Двое паддаліся чыноўнікам, а трэці выставіў іх за парог”


Мікола Ўласевіч
Ініцыятыўную групу Мікалая Ўласевіча з Астравецкага раёну хоць і зарэгістравалі, але з кожным сябрам ініцыятыўнай групы таксама гутарылі супрацоўнікі райвыканкаму.

Уласевіч: “Яны на ўсіх націснулі, на каго толькі можна было, але людзі былі розныя: двое паддаліся, а трэці іх выставіў за парог. А слабейшымі аказаліся простыя працоўныя людзі…”

У Слоніме да падбору ініцыятыўных групаў сябры мясцовай арганізацыі БНФ паставіліся адказна. Праўда, як распавядае Павал Севасьцян, нават добры сябра раптоўна адмовіўся ўдзельнічаць у ягонай ініцыятыўнай групе.

Севасьцян: “Перадумаў мой сябра пасьля таго, як яму патэлефанавалі з раённай камісіі. Адразу адмовіўся ўдзельнічаць у маёй ініцыятыўнай групе, напалохаўся нечага. Хаця раней ва ўсім мяне падтрымліваў”.

У вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага раёну намесьнік старшыні райвыканкаму спадар Чыкун прыяжджаў асабіста да пэнсіянэра Яўгена Сінкевіча з тым, каб той не зьбіраў подпісы за сябра БСДГ Алега Рамашэўскага. Але атрымаў адмову.

Сінкевіч: “Адзін раз яны мяне прымусілі адмовіцца, цяпер я сказаў: не, выбары ёсьць выбары, і гэта мая справа…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG