Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі не гаварылі пра санкцыі супраць Менску


Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі, сказала сёньня журналістам, што апошнія падзеі вакол непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі пагоршылі адносіны паміж Брусэлем і афіцыйным Менскам.

"Мы занепакоеныя акцыяй міліцыі супраць Саюзу палякаў Беларусі і яго старшыні Анжалікі Борыс. Гэтыя падзеі азначаюць зьмену да горшага ў нашых адносінах зь беларускімі ўладамі", -- заявіла Кэтрын Эштан.

Эштан выступіла на прэс-канфэрэнцыі пасьля спатканьня Рады міністраў Эўраўзьвязу ў Бруселі, на якім, на прапанову Польшчы, абмяркоўваўся канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі.

Эштан дадала, што на сустрэчы не закраналася справа санкцый супроць беларускіх уладаў:

"Мы не абмяркоўвалі ніякіх санкцый. Мы абмяркоўвалі шанцы правесьці дыялёг зь міністрам замежных справаў Беларусі".

Польскі парлямэнт заклікаў Брусэль адрэагаваць санкцыямі ў адносінах да Менску на нядаўнія затрыманьні і арышты прадстаўнікоў Саюзу палякаў, якія пратэставалі супраць захопу беларускімі ўладамі Польскага дому ў Івянцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG