Лідэр БНФ адказаў на вашыя самыя цікавыя і грунтоўныя пытаньні. Чытаць адказы Аляксея Янукевіча можна ТУТ.
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 года ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).
Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генэральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).
Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003), старшыня Партыі БНФ (з 2009).
Рыма-каталік.
Беларус. Нежанаты.
Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.
На 12-ым зьездзе Партыі БНФ абраны старшынём партыі.