Аднак, як і ў ранейшыя гады, “грамадзкасьць”у камісіі будуць прадстаўляць сябры БРСМ, ветэранскай арганізацыі, аб’яднаньня былых воінаў-афганцаў “Братство”, жаночых суполак праўладнага накірунку і КПБ.
Як паведаміла каардынатарка аргкамітэту стваранай партыі БХД Тацяна Севярынец, якая мела намер трапіць у камісію шляхам збору подпісаў, яе не ўзялі туды таксама. Лёс прэтэндэнтаў вырашала галасаваньне: з 18-ці прысутных супрацоўнікаў гарвыканкаму і чальцоў прэзыдыюму грсвету за яе прагаласавалі трое. Столькі ж – за вылучэнку ад партыі “Справядлівы сьвет”. За прадстаўнікоў партыі БНФ і сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” не прагаласаваў ніхто.