Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Гарбачоў: Гэта элемэнт „паказухі“ перад Эропай


Віктар Гарбачоў
Віктар Гарбачоў
Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ. Новымі намесьнікамі старшыні таксама сталі Ігар Бахматаў і Леанід Дзядкоў.

Гэтую падзею камэнтуе былы супрацоўнік МУС, кіраўнік руху «За свадобнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў:

«Такія падзеі проста так не адбываюцца. Тое, што былыя прадстаўнікі КДБ нэгатыўна ставіліся да прадпрымальнікаў і былі прыцягнутыя да супрацьдзеяньняў у правядзеньні розных акцыяў, гэта ня сьведчыць пра тое, што на іх месца прыйдуць людзі зь іншымі поглядамі. Гэта сьведчыць пра тое, што ідзе ўзмоцненая падрыхтоўка да выбарчай кампаніі і гаворка не пра мясцовыя выбары, а пра галоўную — прэзыдэнцкую кампанію. І новых людзей неабходна навучыць, адпрацаваўшы на мясцовых выбарах. Каб паказаць, дзе і хто карыстаецца аўтарытэтам у дэмакратычным асяродку, як і на каго трэба ўплываць цягам гэтага году. Як зрабіць так, каб гэтыя людзі не прынялі ўдзелу у прэзыдэнцкай кампаніі 2011 году, як іх ізаляваць.

Дзеля гэтага прыходзяць новыя сілавікі, якія найбольш адданыя сярэдняму зьвяну, што сёньня кіруе кранай. Я маю на ўвазе Пяткевіч, Макея, Лукашэнку, Рачкоўскага, якія прыводзяць у сыстэму сваіх падрыхтаваных прыхільнікаў і мяняюць старое зьвяно. Бо, магчыма, ў будучыні гэтае зьвяно можа даць збой. Гэта па-першае, а па-другое, кажучы пра гэтае старэйшае зьвяно, у сваёй бальшыні на 80% яны маюць зьвязкі з Расеяй, з ФСБ. Бо ў асноўным гэта выхадцы з тае структуры, яны там навучаліся і зараз адсякаецца гэты накірунак — накірунак дзеяньняў на сілавыя структуры з боку ФСБ Расеі. Такім чынам тут фармуецца сваё ядро, якое будзе непасрэдна падпарадкоўвацца пэўнаму колу асобаў у нашай кране. Таму нічога дзіўнага тут няма.

Акрамя таго, я думаю, што гэта элемэнт „паказухі“ перад Эўропай. Маўляў, мяняем тых, хто ціснуў на апазыцыянэраў, праводзіў „зачысткі“, а сёньня, нібыта, прыходзяць людзі ляяльныя. Але насамрэч захады супраць нас будуць яшчэ больш жорсткімі, скіраваныя на падаўленьне нашых думак, ідэй і дзеяньняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG