Перш чым прэтэндаваць на месцы ў выбарчых камісіях, трэба вызначыць кандыдатаў у іх склад. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць:
«Працэс вылучэньня прадстаўнікоў ад палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, працоўных калектываў і грамадзянаў нічым адрозьнівацца ад папярэдніх выбараў ня будзе. Гэтаксама, як і на папярэдніх выбарах, трэба правесьці пасяджэньне кіраўнічага органа грамадзкага аб’яднаньня альбо палітычнай партыі, сход працоўнага калектыву альбо сабраць подпісы выбарцаў».
Аднак ці варта чакаць актыўнасьці дэмакратычных сілаў на гэтым этапе? Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч кажа:
«Тэрытарыяльныя камісіі — гэта ня самае галоўнае. І тут мы асаблівых мэтаў ня ставім. Мы не адзін раз ужо вылучалі туды людзей. І ведаем, што гэтыя камісіі нічога не вырашаюць. Нават з уласнага досьведу. Я сам балятаваўся ў дэпутаты. І вылучалі маіх калег у такую ж камісію. І што? Іх то не запросяць на паседжаньне, то яны пасядзяць там збоку.
Нас больш цікавяць участковыя камісіі. І таму наўрад ці мы будзем праводзіць паседжаньне нашага цэнтральнага кіраўнічага органа. Тут жа яшчэ існуюць пытаньні рэсурсаў ды іншыя».
Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні руху «За свабоду», адзначае:
«Тут абавязковая наяўнасьць зарэгістраванай мясцовай структуры на тэрыторыі той акругі, куды ідзе вылучэньне кандыдатаў у склад выбарчай камісіі. Таму на сёньня, нягледзячы на тое, што рух „За свабоду“ мае статус рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня і дзейнічае на тэрыторыі ўсёй Беларусі, мы яшчэ ня маем зарэгістраваных мясцовых рэгіянальных структураў. І гэта не дазваляе нам вылучаць кандыдатаў у склад мясцовых тэрытарыяльных камісіяў непасрэдна ад руху».
«А ці плянуе рух скарыстацца для вылучэньня зборам подпісаў выбарцаў? — пытаюся ў спадара Губарэвіча:
«Так. Агульную лічбу па камісіях усіх роўняў пакуль сказаць цяжка, паколькі гэтая працэдура расьцягнутая па часе. У тэрытарыяльныя камісіі насамрэч не патрэбна шырокае прадстаўніцтва, паколькі яны не займаюцца непасрэдна падлікам галасоў. А менавіта гэта цікавіць нас больш. Таму размова можа ісьці пра некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй Беларусі».
Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ўтвараюцца ў кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы Беларусі. Такіх адзінак, паводле зьвестак ЦВК, — 1495.