Астма, выкліканая трэніроўкамі падчас халоднага надвор’я, была дыягнаставаная амаль што ў паловы ўсіх лыжнікаў, фігурыстаў і хакеістаў высокай клясы. Гэта значна больш распаўсюджаная зьява ў зімовых спартоўцаў у параўнаньні з тымі, хто спаборнічае ў летні пэрыяд. Хаця амаль 17 працэнтаў алімпійцаў бегуноў мелі той жа дыягназ, піша “The New York Times”.
Асабліва калі будучая Алімпіяда так блізка, усё гэта падвышае цікавасьць да праблемы, якая заключаецца ў тым, што ўзмоцненыя трэніроўкі цягам гадзінаў могуць быць дрэннымі для рэсьпіраторнай сыстэмы. “Гэта галіна, у якой вядуцца актыўныя дасьледаваньні”, – кажа доктар Крыстафэр Рэндолф, прафэсар Ельскага ўнівэрсытэту, які назірае пацыентаў Цэнтру алергіі, астмы і імуналёгіі.
Астма, выкліканая фізычнымі практыкаваньнямі, адрозьніваецца ад звычайнай. На гэты момант паводле доктара Рэндолфа, навуковая супольнасьць аддае перавагу тэрміну астма, выкліканая звужэньнем бронхаў у выніку трэніровак. Гэта зваротная хвароба, што перашкаджае дыханьню, якая пачынаецца прыблізна праз пяць хвілін па заканчэньні практыкаваньняў, асабліва калі яны былі інтэнсіўнымі (85-95 працэнтаў ад максымальнага сардэчнага рытму).
Блізу 90 працэнтаў людзей, якія пакутуюць на астму, таксама пакутуюць і на астму, выкліканую фізычнымі практыкаваньнямі. А ў дзяцей хрыпы пасьля фізычных практыкаваньняў часта зьяўляюцца першым сыгналам, што яны маюць астму. Але людзі могуць таксама
Лёгкія маюць патрэбу ў паветры, насычаным вадой.
Ня так даўно большасьць дасьледчыкаў лічыла, што ўзьдзеяньне халоднага паветра выклікала звужэньне бронхаў, і крывяносныя сасуды ў горле сьціскаліся для захаваньня цяпла.
Аднак цяпер большасьць навукоўцаў лічыць, што прычынай ёсьць не халоднае паветра, а сухасьць. Лёгкія маюць патрэбу ў паветры, насычаным вадой. Калі паветра сушыць бронхі, як гэта звычайна бывае ў зімовы пэрыяд, то клеткі дыхальных шляхоў выпускаюць сваю ўласную вадкасьць, каб дадаць вільготнасьці.
Сьціск і страта вільгаці шэрагу клетак у бранхіяльных шляхах вызваляе алергічныя хімічныя рэчывы, якія ініцыююць запаленчы працэс, паступова закрываючы горла. На шчасьце, гэты працэс "самаабмежаваны," кажа доктар Рэндолф. – "Ніхто не памірае ад спазму бронхаў, выкліканага практыкаваньнямі. Хаця некаторыя спартоўцы паміралі ад некантраляваных прыступаў астмы, але гэта іншае пытаньне”.
Нядаўняе дасьледаваньне складу поту ў людзей з рэсьпіраторнымі захворваньнямі, выкліканымі фізычнымі практыкаваньнямі, падмацавалі гэтую тэорыю аб абязводжаньні бранхіяльных шляхоў.
Але пакуль няма дакладнага адказу на пытаньне, чаму на такі тып астмы пакутуюць найбольш лепшыя спартоўцы сьвету, і асабліва ў зімовых відах спорту. Гэта сапраўды, адно з найбольш інтрыгуючых пытаньняў.
Доктар Рэндолф кажа, што калі новая тэорыя будзе шырока распаўсюджаная, могуць быць унесеныя зьмены ў парадак трэніровак
Спартоўцы прымаюць да 200 літраў паветра ў хвіліну, у параўнаньні з тым, што ў стане спакою гэта каля 5-6 літраў у хвіліну, і ўсё гэта павінна быць увільготнена.
У аснове гэтай тэорыі ляжыць тое, што выкліканая фізычнымі практыкаваньнямі астма зьяўляецца ў некаторым сэнсе спартовай траўмай. Доктар Рэндолф кажа, што спартовая эліта, асабліва тыя спартоўцы, якія трэніруюцца больш за 20 гадзін на тыдзень, насамрэч раняць свае дыхальныя шляхі тым, што дыхаюць шмат і цяжка. "Яны прымаюць да 200 літраў паветра ў хвіліну, у параўнаньні з тым, што ў стане спакою гэта каля 5-6 літраў у хвіліну, і ўсё гэта павінна быць увільготнена”.
У выніку запаленьне ў бронхах становіцца хранічным з цягам часу, і кожная наступная трэніроўка лягчэй запускае новы выпадак астмы, выкліканай фізычнымі практыкаваньнямі. Лыжнікі, бегуны, веласіпедысты ды іншыя спартоўцы, якія трэніруюцца ў зімовы пэрыяд, могуць і ня мець праблемаў з дыханьнем ад нараджэньня, але шматразовыя гіпэрвэнтыляцыі дыхальных шляхоў могуць выклікаць хваробу.
Што можна зрабіць? На дадзены момант, большасьць алімпійцаў-астматыкаў спадзяецца на кароткі сьпіс дазволеных мэдычных прэпаратаў, якія яны ўжываюць падчас трэніровак і спаборніцтваў. Але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, “мы лічым, магчыма, трэба будзе адступіць ад некаторых трэніровак ", кажа доктар Рэндолф. Ён інструктуе сур'ёзных атлетаў, якія пакутуюць ад такога тыпу астмы, каб яны трэніраваліся менш за 20 гадзін на тыдзень. "Але яны ня хочуць і чуць пра гэта”, – канстатуе навуковец.
Дасьледаваньні стану здароўя спартоўцаў з гэтай хваробай, якія пакінулі вялікі спорт, выявілі, што ў іх зьменшыліся альбо зьніклі праблемы з дыханьнем, калі іх падрыхтоўка стала менш інтэнсіўнай. Аднак, вядома, у такім выпадку не маюць шанцаў канкураваць.
"Мы яшчэ ня ведаем, як знайсьці балянс паміж неабходнасьцю падрыхтоўкі, каб перамагчы, з неабходнасьцю скараціць зьяўленьне астмы
Мы яшчэ ня ведаем, як знайсьці балянс паміж неабходнасьцю падрыхтоўкі, каб перамагчы, з неабходнасьцю скараціць зьяўленьне астмы ад фізычных практыкаваньняў.
У той жа час, і асабліва гэта тычыцца не-алімпійцаў, калі вам цяжка дыхаць пасьля практыкаваньняў узімку, наведайце лекара. Дыхавіца і сьцісканьне ў грудзёх пасьля трэніроўкі можа быць выклікана іншымі прычынамі, у тым ліку і сардэчнымі захворваньнямі. Спэцыяльны тэст лёгкіх дапаможа паставіць правільны дыягназ. Даступнае і мэдыкамэнтознае лячэньне. Доктар Рэндолф лічыць, што лягчэй пачынаць з простых рэчаў.
"Дыхайце праз нос”, – рэкамэндуе ён. У носе сьлізь значна больш вільготная, чым у роце. Насіце маску, якая дазволіць падтрымліваць неабходны балянс вільгаці. Піце больш вады, што ёсьць увогуле агульнай парадай. Перад асноўнай трэніроўкай трэба разагравацца ад 5 да 10 хвілінаў, пры практыкаваньнях павінна быць ня больш да 60 працэнтаў ад максымальна магчымых сардэчных скарачэньняў. А таксама спартовыя залі не на адкрытым паветры былі б добрым вырашэньнем праблемы, і каб у іх не было перасушанае паветра, раіць доктар Рэндолф.