Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладую Беларусь” не зарэгістравалі


Зьміцер Касьпяровіч
Зьміцер Касьпяровіч

Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі апазыцыйнага моладзевага руху "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на актывіста аргкамітэта руху Зьмітра Касьпяровіча.


Дакумэнты на рэгістрацыю былі пададзеныя 7 сьнежня мінулага году.

Адмова ў рэгістрацыі была адасланая па пошце 11 студзеня. Матывы адмовы пакуль невядомыя. Касьпяровіч заявіў, што рух "Маладая Беларусь"паспрабуюць зарэгістраваць у Літве як міжнароднае аб’яднаньне.

Устаноўчы зьезд апазыцыйнай арганізацыі прайшоў у лістападзе мінулага году ў Менску, старшынёй арганізацыі быў абраны З. Касьпяровіч. Зьезд вырашыў удзельнічаць у мясцовых выбарах і рыхтавацца да прэзыдэнцкіх.

Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”:

Артур Фінькевіч
“Гэтыя людзі ня маюць ніякага права выступаць ад імя “Маладой Беларусі”, паколькі ёсьць легітымнае кіраўніцтва — старшыня і 15 сяброў Цэнтральнай Рады, сярод якіх няма ані Касьпяровіча, ані Дранчука.

Яны былі выключаныя 11 красавіка 2009 году з арганізацыі за дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра “Маладой Беларусі”, за рознага кшталту махінацыі, сабатаж дзейнасьці сайту дый за іншыя рэчы.

Я лічу, што ў Беларусі цяпер няма сэнсу падаваць дакумэнты на рэгістрацыю, бо папросту не зарэгіструюць. Тым больш што ў нашай назьве ёсьць слова “Беларусь”, а гэта забаронена нашым заканадаўствам. Рэгістрацыя руху за мяжой таксама ніяк не ўплывае на тое, каб нашых сяброў не прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці паводле 193-га артыкула”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG