Усё нейкае шалупіньне.
Усё няпраўда.
Усё трукі.
Ня хочацца ніякіх трукаў. Стаміўся я ад іх.
Часам дадзяе так глыбока, што застаецца адно толькі жаданьне: уцякаць што духу адгэтуль. Такое адчуваньне, што ёсьць дзесьці краі лепшыя за гэтыя. Іншыя месцы.То бок — я нават не пра паралельныя сьветы кажу. Я пра нейкія такія асаблівыя краіны, у якіх і неба іншага колеру, і вада смачнейшая, і зямля больш ядомая.
А што, калі я першы раз за мяжу патрапіў, то ўсё якраз так і было.
Першае маё замежжа — гэта Рыга. Латвія. Ня ведаю, можа, уся рэч у сіле першага ўражаньня, але Рыга — дагэтуль мой самы ўлюбёны горад з тых, дзе мне ўдалося пабываць. Я ня надта шмат езьдзіў, калі зь іншымі параўноўваць, але для мяне — зусім ня так і мала. Уражаньняў хапіла і хапае, і хопіць надоўга.
Цяпер мне амаль нікуды ня хочацца. Ну, хіба што — куды-небудзь у абсалютна “нерэальныя” месцы, накшталт Амэрыкі ці Японіі. Ня думаю, што мне надта сьвеціць туды патрапіць. Ды і я не гару такім ужо асьляпляльным жаданьнем — у што б там ні стала. Не. Атрымаецца — добра. Не атрымаецца — што ж. Значыць, так трэба. І неяк так калі падумаць, то…
Я вось тут Сашу Сакалова чытаю, яго прамовы ўсякія з розных, але падобных нагодаў. Саша гэты неяк ужо вельмі рэзка дзеліць сьвет на “тут” і “там”. Тут — жах-жах. А там — оооо, рай на Зямлі. Там свабода проста ўсюды тонамі.
Ня ведаю. Часам мне таксама здаецца, што дзесьці, у нейкіх такіх чароўных краях, пра якія амаль нічога не вядома, свабоду ўжываюць замест хлеба. Дрэвы там вышэйшыя, лісьце на іх гусьцейшае і зелянейшае, трава па горла, а паветра такое салодкае, што аж да алергіі.
Можа, можа.
Калісьці мне такой здавалася Грэцыя. Потым я ў ёй пабываў.
Расчараваўся татальна. Літаральна да сьлёз. Так, я быў усяго толькі ў Салоніках і Грэцыі, па сутнасьці, і ня бачыў. Але — усё адно: там пыльна, там бруднавата, там усюды рамонт (ну проста як у нас!), там дыхаць няма чым ад выхлапных газаў, там у моры дохлыя пацукі плаваюць, калі ўжо зусім шчыра. Мёртвыя, разьдзьмутыя пацукі.
Ну так, трохі не падобна да радзімы, пакінутай дзесьці на поўначы. Так, тыпу экзотыка. Дамы іншыя, белаватыя ўсе нейкія. Людзі іншыя — гультаяватыя і нэрвовыя. Шмат праваслаўных храмаў. Статуя на беразе мора — Аляксандар Македонскі. Ён тут нібы нарадзіўся. Гэта яго радзіма. Македонія. За Аляксандрам, крыху воддаль, — яго аднавокі тата, Філіп. Сын — на кані. Тата — пешы.
Яшчэ нейкія прыкметныя мясьціны ёсьць. Але цьмяныя, пыльныя. Сьцяна нейкая. Ну, сьцяна. Прамінуў і не адразу зразумеў, што пакінуў убаку мясьціну, вартую ўвагі, можа, гонар горада.
Дарэчы, нашмат больш, чым усе гістарычныя цуды разам узятыя, мяне ўразіла старая, ня ведаю якіх гадоў, рэкляма ва ўсю сьцяну выпадковага маркотнага і шэрага дома.
Я выйшаў з гатэля з намерам ісьці ў тэатар, дзе нібыта мусіў абавязкова быць да такога і такога часу, але не звычайнай дарогай, якою звык — па вуліцы Манастырскай, а паралельна, берагам мора. Раптам убачу там што-небудзь цікавае? Нейкія, скажам, адмысловыя цуды, якія схаваліся ад маіх вачэй? Ці штосьці яшчэ, ня менш патрэбнае.
Я перасек праезную частку і заглыбіўся ў двары.
Слова гонару, празь пяць хвілін я ўжо да дрыжыкаў баяўся, што вось-вось на мяне кінуцца і прырэжуць. Такога я нават у нас ня бачыў. Сьмецьце, сьмецьце і яшчэ раз сьмецьце. Шыльды па-кітайску. Дамы нейкія ўсе хворыя, перакошаныя, пералатаныя, сьвінцовага колеру. Людзей амаль няма. Некалькі кітайцаў (!) — і ўсё. Іржавыя, памятыя аўта.
Так, напэўна, бывае ў горадзе, які перажыў хімічную вайну.
Жах.
Ня ведаю, можа, я проста звык да нашага роднага жаху, але наўрад ці. Наш не такі жахлівы. Наш нейкі яшчэ памяркоўны.
І вось я іду — з максымальнай хуткасьцю, у страху ўвесь — і натыкаюся на вялізную жанчыну ў футры, вельмі груба намаляваную на сьцяне аднаго з усіх гэтых параненых дамоў.
Я ня памятаю, што менавіта рэклямавала гэтая жанчына, але была яна цудная.
І якраз жа ў гэты дзень я пакінуў фотаапарат у гасьцініцы, сьмяротна змарыўшыся яго з сабой цягаць. Пра што дзіка пашкадаваў і шкадую дагэтуль. Бо вобраз гэты неверагодны амаль сьцёрся з маёй ненадзейнай памяці. А паўтарыць шпацыр у тыя страхатлівыя месцы мне ўжо не давялося.
Шкада. Вельмі шкада.
Але такога я нідзе ня бачыў. Нават у кіно.
Тое, што я перажыў, можна, напэўна, назваць узрушэньнем, але гэта ня тое слова. А якое падыдзе лепш — мне невядома. Я так разумею, што якраз па тое ў Грэцыю і езьдзіў.
Вядома, я — дурылка, бо наіўна жывіў сябе надзеямі спазнаць антычны дух, які, як я думаў, у Грэцыі замест паветра. Дулю мне, макам прысыпаную.
Грэцыя цяпер (прынамсі Салонікі) — гэта такая праваслаўная Турцыя. Нават музыка па радыё нейкая турэцкая. І ўся аднолькавая. І занудная да болю.
У мяне ў нумары быў вялікі электронны гадзіньнік, а ў ім — радыё, якое ніяк не жадала выключацца, чым даводзіла мяне да шалу.
Мяне ўсё даводзіла да шалу. Я сам, у першую чаргу. Сваімі паводзінамі. Я быў натуральным гаўном. Як ніколі. Упадаў у ціхія, але цалкам дэманстратыўныя гістэрыкі. Не зьяўляўся на сьняданкі — спаў да другой гадзіны дня. Не хадзіў на спэктаклі. Курыў на лавачцы поруч з Аляксандрам адну за адной самакруткі, піў таннае слабаалькагольнае пойла, гультаявата назіраў за грэкамі. Карміў вэнджанымі сасіскамі сабак. Пакутаваў. Раздражняўся, бо не выходзілі фатаграфіі. Дый фатаграфаваць зусім не хацелася. Увечары валяўся ў нумары гатэля на шырачэзным ложку і глядзеў тэлевізар — незразумелыя перадачы на грэцкай, нудныя расейскія каналы (так, там ёсьць), амэрыканскія фільмы з грэцкімі субтытрамі. Піў. Выходзіў на гаўбец і курыў люльку.
І добра б я рабіў усё гэта спакойна, натуральна. Не.
Я ператварыўся ў сапраўднага піжона. Усё — з выклікам. Зь нянавісьцю. Тыпу — я супраць, толькі незразумела, супраць каго і чаго.
Музыка ня лашчыла душу. Кніга выявілася няўдалай у гэтым месцы. Усе, з кім мне хацелася быць, былі або занятыя, або дома, у Менску. Я адзін выявіўся свабодны. Нават так — “свабодны”. Тыпу — “вы свабодныя”, гэта значыць — мы вас не затрымліваем.
Так, я мог бы перабудавацца і быць разам з усімі. Дапамагаў бы. Працаваў бы. Сьмяяўся б заадно. Абураўся.
Не-а. Лепш я буду гуляць у “гаўно з выклікам”, “пратэстнае гаўно”.
Купіў сабе цёмныя акуляры і сядзеў у іх ва ўсіх нашых навідавоку практычна ўначы. Каб зусім цёмна.
Дурань. Што яшчэ можна сказаць? Дурань.
Я сам сабе ўсё сапсаваў. Дзякуй Богу, у мяне быў асобны нумар у гатэлі. Ніхто ня жыў са мной разам. Нікому я не псаваў нэрвы яшчэ і ўвечары. Я жадаў аднаго: напіцца. Да непрытомнасьці. Упершыню ў жыцьці — да поўнай адключкі.
Самае сьмешнае, што я так і ня ведаю, удалося мне гэта ці не. Я купіў зялёнай фанты, вырашыўшы мяшаць абсэнт зь ёй. Абсэнт зялёны, значыць, разводзіць трэба таксама зялёным чымсьці. Вось віскі можна кока-колай. А для абсэнту — зялёная фанта.
У прынцыпе, я меў рацыю. Ішла гэтая сумесь лёгка. Хутка. З задавальненьнем. У мяне не было адмысловай дзіравай лыжачкі для маніпуляцыяў з цукрам, ды я й ня надта жадаў піць абсэнт па правілах. Галоўнае, што ён — сапраўдны, набыты ў Празе, у аэрапорце. Сярэдніх памераў бутэлечка. 75% сьпірту. Нармальна. У самы раз.
Я глядзеў тэлевізар і паглынаў фантабсэнт шклянка за шклянкай. Смутак адыходзіў.
Ап'яненьне выявілася прыемным. Паветраным такім. Усё вакол засьвяцілася. Я ўпарта чакаў глюкаў, але ў гэты вечар, па ўсім відаць, у іх былі іншыя пляны. Нават глюкі мяне праігнаравалі — пабедаваў я больш для прыгажосьці, чым шчыра. Мне было цалкам выдатна.
Прачнуўся я пад раніцу ад гуку тэлевізара, які ўсё яшчэ працаваў. Сяк-так выключыў. І заснуў далей.
Я ня памятаю, як адрубіўся. Так, нібыта атрымалася — стрымана радаваўся я. Але ці рабіў я што-небудзь гэткае? Ці бузіў я як-небудзь па-асабліваму, як належыць тым, хто “бяз памяці”? Ці размаўляў на невядомых мне мовах? Ці прарочыў здушаным паўшэптам? Ці хадзіў шпацыраваць па начных калідорах гатэля — з мэтай зацягнуць першую-лепшую ў пасьцель? Ці рыдаў ад бясьсільля над уласным часова нежывым трупам? А можа, лунаў за мэтар ад падлогі? Напэўна — не.
Проста вось я быў, п'яны, утароплены ў тэлевізар, а потым — перастаў быць.
Мяжа пераходу так і засталася ў Салоніках — з сабой я прывёз толькі зьбянтэжанасьць. Звычайна я добра памятаю момант заглыбленьня ў сон — які б п'яны я ні быў. Я вельмі чуйна сплю. І гэтак жа чуйна і зь цяжкасьцю засынаю. Нават — паўтараю — п'яным. А тут атрымалася так, што я зьнік на паўдарозе. І ўсё.
Прачнуўся я крыху расчараваным. І ўсё? — думаў я. І гэта — усё? Абсэнт, абсэнт. Выдатны алькагольны напой, асабліва разам з фантай. Але ня больш.
І я пайшоў на шпацыр.
Нічога не зьмянілася. Лепш ня стала. Нават дрэнна — фізычна — не было. Хацелася курыць на лаўцы і піць што-небудзь слабенькае.
А яшчэ мне патрэбна была адкрывалка. А лепш за ўсё — нож з адкрывалкай і штопарам. Мой, які я купіў на барахолцы ў Хэльсынкі, таямнічым чынам зьнік з майго заплечніка пасьля пералёту зь Менску ў Прагу.
Добры быў, хоць і патрапаны. Швайцарскі. Сапраўдны. Я захацеў такі ж. І рушыў яго шукаць. Хоць бы штосьці падобнае.
Але я забыўся, што я ў Грэцыі. Гэта вам не Фінляндыя і не Нямеччына, у якіх што ні крок — крамы з патрэбным табе барахлом.
У Грэцыі нічога няма. Парадокс, так? Той, хто першы сказаў “у Грэцыі ўсё ёсьць”, — не, не схлусіў. Ён проста жадаў з усіх сіл зьмяніць нашу з вамі сьвядомасьць. Ён жадаў саторы для нас. Бо ў Грэцыі нічога няма.
Я абышоў амаль увесь горад, а ў мяне яшчэ і нага чагосьці разбалелася, але нажа не знайшоў. Фіг зь ім, са швайцарскім, — звычайны хоць бы, але каб са штопарам. Няма такіх. Ёсьць крама, дзе поўна ўсякіх страшных мэталічных рэчаў, якія зьлёгку нагадваюць нажы і нажніцы, але звычайнага нажа са штопарам у ёй не знайшлося. Толькі мяккія кітайскія падробкі.
Гаспадар крамы мяне ладна напужаў: я хацеў увайсьці, але дзьверы не адчыняліся (таму што ў іх там такія дзьверы — як і ўсё астатняе!), і я падумаў, што, напэўна, трапіў на час абеду — і зьбіраўся ўжо сыходзіць, але гаспадар — пажылы лысы грэк зь вялікім носам — заўважыў мяне (дзьверы — шкляныя) і як загарлае: “Эла! Эла!” (Заходзьце! Заходзьце!), размахваючы рукамі. Псіх — спалохаўся я і зразумеў, што мяне цяпер будуць за нешта забіваць, але выявілася, што ён усяго толькі так бурна жадае, каб я ўвайшоў.
Ён адчыніў гэтыя доўбаныя дзьверы і жэстам запрасіў мяне ў свае крыху змрачнаватыя валоданьні.
Я сказаў: “I need knife with thing which open the bottle”.
Ён мяне зразумеў. У грэкаў з ангельскай, напэўна, як і ў мяне. Паказаў мне падробкі. Я ветліва адмовіўся і сышоў.
Я абышоў дзясяткі крамаў, але ў ніводнай не было патрэбнага мне нажа.
Дарэчы, я так і не знайшоў анічога накшталт гіпэрмаркета ці ўнівэрмага. Такое адчуваньне, што ў Салоніках проста няма вялікіх крамаў. Затое вось кавярняў — навалам. І навалам грэкаў у тых кавярнях. Ледзьве не на галовах адзін у аднаго сядзяць. Жар ад іх ідзе такі цалкам рэальны. Міма праходзіш і літаральна чапляеш плячом гэтае чалавечае фізіялягічнае цяпло. У выходны дзень пасядзець у каторай кавярні за столікам і кавы папіць — тое ж самае, што тэлепартавацца на Марс на пару гадзін. Немагчыма. Забіта ўсё.
Ня надта і хацелася, думаў я зь лёгкай пагардай, у якую амаль неўпрыкмет для мяне ўкліньвалася ледзь заўважная зайздрасьць. Пасяджу на лаўцы.
Аднак — калі я куплю бутэльку віна, як жа я яе адкаркую?
Мне пашанцавала. Я праходзіў міма шапіка і злавіў вухам абрыўкі расейскай гаворкі. Спыніўся. Пачаў таптацца вакол, старанна робячы выгляд, што разглядаю няхітры тавар.
Але мая цікаўнасьць не засталася незаўважанай. Адзін з удзельнікаў дыялёгу, які прагна ўбіралі мае вушы, загаварыў са мной.
Невысокі пульхны армянін. З залысінамі. Досыць прыемны. Спытаўся, што я шукаю і хто я такі наагул. Я распавёў, навошта прыехаў у Грэцыю і што цяпер якраз шукаю нож са штопарам — пакуль безь вялікага посьпеху.
Я спытаўся ў кіяскёркі — а раптам у яе ёсьць такі ножык? Тая сказала, што ў яе наагул ніякіх нажоў няма.
І мы з армянінам пайшлі шукаць калі ня нож, то хоць бы штопар.
Гутарка па дарозе ў правільную краму (а такія там, выходзіць, існуюць, я проста ня ў курсе) была і прыемнаю, і раздражняла мяне, і насьцярожвала. Штосьці тут ня так, турбаваўся я і тут жа бянтэжыўся: нельга быць такім падазроным. Але і верыць першаму сустрэчнаму таксама нельга.
Аднак нічога страшнага не адбылося.
Я, па наводцы армяніна, купіў-ткі прыстойную адкрывалку са штопарам (якая зараз валяецца ў скрыні аблезлай чорнай тумбачкі, што за некалькі сантымэтраў ад маёй правай рукі). Добрая адкрывалка. Я нават карыстаўся ёй пару разоў. Дзякуй кароткаму і кругляваму армяніну.
Наступнага дня я шукаў гелевую асадку, бо набытыя мной у Менску выявіліся гаўнянымі: цяклі, пісалі тоўста, былі элемэнтарна нязручныя. Марнатраўнасьць мне не ўласьцівая, але я іх выкінуў. Усе.
Аднак трэба было чымсьці пісаць у нататнікі. Так. Я ўзяў з сабой аж некалькі нататнікаў, якія спатрэбіліся, але ня вельмі. Сьпісаў пару старонак уражаньнямі і крыўдамі — і забіў.
Асадку я знайшоў хутчэй, але ўсё адно давялося пахадзіць.
Нага балела ўсё горш. Я натуральна кульгаў. Я жадаў есьці, але грэцкія ядальні мяне адпуджвалі. У выніку я купіў ежы — ня той, што прасіў, бо з сырой цыбуляй, а я прасіў без. Значыць, так прасіў.
Я правальваўся ўсё глыбей і глыбей. Салонікі імкліва абрасталі нікому, акрамя мяне, ня бачным попелам.
Жудасны горад. Сотні грэкаў у кавярнях — і ніводнага на суседніх вулках, якія здаюцца закінутымі. Дзікая і смуродная плынь аўтамабіляў. Бруднае мора. Бруднае халоднае неба.
Але: прыемныя старыя, якія прадаюць арэхі і мэталічныя вісюлькі на шыю; нефармалы, якія млява, але сымпатычна абураліся празьмернай аўтамабілізацыяй насельніцтва і заклікалі палка любіць ровары; досыць утульны парк зь белымі лаўкамі і мірнымі сабакамі; школьнікі і школьніцы з правінцыі; маленечкія каплічкі зь бясплатнымі сьвечкамі; процьма храмаў; і ўначы неяк па-іншаму, сьвяжэй усё-ткі.
Арэхаў я не купіў, спалохаўшыся антысанітарыі, якая сто пудоў мелася ў дзядкоў у наяўнасьці, а мэталічных вісюлек набыў аж дзьве. Адну для сябе, другую для жонкі. Надзеў абедзьве, верачы ў тое, што так бясьпечней быць тут, у Салоніках. Зараз на мне адна. Другая, якую падарыў жонцы, калі вярнуўся, зламалася.
Два розныя крыжы. Але — крыжы. Гэткія мандаты для прад'яўленьня прыязным вышэйшым сілам. Дурасьць, вядома, але тады падобныя думкі неяк падтрымлівалі на ўзроўні, крыху вышэйшым за плінтус.
Самазабіцца хацелася да помараку.
Я сядзеў на адной з лавак, што вакол маленечкага пляца, еў сваё нешта мясное з сырой цыбуляй і гараваў.
Попел, попел, зь неба валіцца попел, і таму ўсё такое цьмянае. Гэты сьвет згарэў, чаго ніхто ня змог заўважыць. А тут, за мяжой, я, выдраны са звыклага кантэксту, нашмат чуйнейшы, чым усе астатнія, чым грэкі і іншыя грамадзяне, якія жывуць заадно зь імі, таму і бачу ўсё так, як яно ёсьць.
Сьмерць, сьмерць. Госпадзе, сьмерць.
Вечнасьць ужо ня пахне нафтай, яна сьмярдзіць абгарэлым трупам.
Хтосьці, я ўжо і ня памятаю — мужчына ці жанчына, цягнуў за сабой па паветры вязанку брыдкіх, напампаваных геліем шароў. Працаваў. А што — праца ў сфэры гандлю. Зусім сабе.
Жудасныя шарыкі. Карычневыя марскія коні. Сінюшныя прынцэсы. Дыснэеўскія пэрсанажы, якія перахварэлі на рахіт і ваўчанку.
А вось малады жабрак жаласна просіць капеечку. Падаў? Не? Забыўся. Хутчэй за ўсё, не. Хоць у першы дзень раздаваў капейкі направа і налева — усім жабракам, калі які трапіцца на дарозе.
А вось справа, на такой жа, як у мяне, лавачцы сядзяць грэцкія старыя і гутараць.
А вось дзіця ў калысцы.
А вось мама дзіцяці.
А вось іншая мама іншага дзіцяці купляе яму брыдкі шарык. Дзіця задаволена.
А наперадзе — мора, сустрэчы зь якім я так прагнуў. Выбачайце, паважанае мора, я памыліўся. Вы, пэўна ж, мора. Аднак — ды ну вас у лазьню з вашымі пацукамі і сьмецьцем.
Магчыма, я несправядлівы. Так, я быў раздушаны, разбураны, забіты, таму і зьненавідзеў Салонікі ўсёй душой. Гэта не яны такія дрэнныя, гэта я такі брыдкі ўсярэдзіне, як тыя самыя шарыкі — звонку.
Я — напоўнены геліем шарык, які марна спрабуе падарваць сябе пры дапамозе самакруткі.
Я — марскі конь.
Я — няшчасная прынцэса, зьнявечаная драпежнай ухмылкай.
Я — дыснэеўскі пэрсанаж з разьдзьмутаю галавой.
Прабач мяне, Грэцыя. Ты не зрабіла мне нічога дрэннага. Ты нават сёе-тое падаравала мне: жанчыну на сьцяне.
У мяне застаўся твой крыж — досыць незвычайны, бо гэта — металічная пласьцінка, у якой прысутнічае адсутнасьць часткі мэталу ў выглядзе крыжа. Крыж з пустаты.
У мяне засталася твая адкрывалка са штопарам. Добрая. Мне падабаецца. І яшчэ спатрэбіцца.
У мяне засталося трохі фатаграфій — ня надта паглядных, але там — добрыя сабакі; там утульныя грэцкія хіпі, што разьлегліся на траве парку; худыя вераб'і, зусім не адрозныя ад нашых, менскіх; Аляксандар, які амаль цалкам схаваўся за лістотай маладой бярозкі (калі гэта — бярозка, але падобна, што яна) — ды яшчэ й павернуты конскім і сваім задамі да нас, гледачоў.
Добра было ў Грэцыі, падумалася мне вось проста цяпер, раптам, само. А можа, і так.
Ці ведаем мы, калі нам добра? Ці толькі думаем, што ведаем? І ці ведаем мы, што для нас добра? Якія людзі, якія краіны, якія падзеі? Ці дадзена нам ведаць? Ня ведаю.
Вось прыгожы Мюнхэн амаль не ўспамінаецца. Такія душэўныя і родныя Хэльсынкі — таксама. І Вісбадэн дзесьці глыбока на дне мяне — а там было супэр. І нават Рыга віднеецца ледзь-ледзь.
А “жудасная” Грэцыя ніяк ня йдзе з галавы.
І з сэрца ня йдзе.
Кастусь Стэшык. Пісьменьнік, паэт, драматург, сцэнарыст нябачных кінафільмаў, рэжысэр іншасьветных спэктакляў, аўтар дзясятка альбомаў васьмібітнай сымфанічнай музыкі са словамі і бяз слоў. Публікаваўся ў газэтах і часопісах, атрымліваў прэміі і прызы, грымеў з маскоўскіх сцэн містычнымі п'есамі пра сьмерць, забыцьцё і шчасьце, перамагаў у мэтафізычных конкурсах. Вядзе патаемны ЖЖ, слухае добрую музыку, працуе на карыснай працы, выхоўвае сына Фёдара.
Vinah, bublikk, budimir, ricoshet, cmart.

dobroelekarstvo

1.Навошта я пішу блог
Дзялюся зь сябрамі набалелым і прыгожым.
2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах
ІПрыгожыя малюнкі.
3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Брыдкія малюнкі.
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць