Махмуд Ахмадзінэжад заявіў: “Існуючыя бар’еры ў гандлі і эканоміцы павіны быць прыбраныя як мага хутчэй, каб паспрыяць канструктыўнаму супрацоўніцтву паміж дзьвюма краінамі”.
Міністар прамысловасьці Аляксандар Радзіевіч запэўніў, што стасункі паміж Іранам і Беларусьсю маюць стратэгічны характар. У прыватнасьці, ён заявіў: “Сумесныя рашэньні па ўмацаваньні эканамічнага супрацоўніцтва будуць мець важнае значэньне для абедзьвюх краінаў. Мы зможам зьліквідаваць бар’еры на шляху задавальненьня інтарэсаў абодвух народаў”.
Як паведамляе агенцтва “Тэлеграф” са спасылкай на “Сіньхуа”, Махмуд Ахмадзінэжад зазначыў, што дзьвюм краінам трэба абмеркаваць нявыкарыстаны патэнцыял для эканамічнага супрацоўніцтва. Лідэр Ірану паведаміў: “Мы лічым, што такія захады будуць спрыяць падвышэньню ўзроўню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”.
Ад 1992 году разьвіваюцца дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Іранам. Некалькі гадоў запар адбываюцца рэгулярныя сустрэчы на высокім узроўні. Іран мае намер запусьціць у Беларусі аўтамабільны канвэер і нават адчыніў тут два банкі, каб зрабіць лягчэйшымі фінансавае і банкаўскае ўзаемадзеяньне паміж дзьвюма краінамі.