"Выпадак, які меў месца ў нядзелю ў Беларусі, зьяўляецца актам запалохваньня. Я зьвяртаюся да ўладаў з заклікам стварыць умовы, якія выключылі б паўтарэньне такіх выпадкаў. Віноўнікі павінны быць знойдзеныя і справядліва асуджаныя".
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк папярэдзіў улады, што такія выпадкі не павінны мець месца: "Гэта ня першы такі выпадак за апошнія 10 дзён. Эўрапейскі парлямэнт лічыць, што трэба працягваць дыялёг зь Беларусьсю пры пэўных умовах: гэта павінна спалучацца з прагрэсам у сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону. Падобныя выпадкі, такія як выкраданьні і запалохваньне, ставяць пад пытаньне цяперашні падыход краінаў-сябраў Эўразьвязу да Беларусі".
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк асуджае гэтыя падзеі і лічыць іх непрымальнымі.