Байчун: Вы ў маладосьці былі майстрам рукапашнага бою…
Тарас: Ніколі не называў сябе майстрам – тое да занадта многага абавязвае. Проста – інструктар. Што да чорнага пояса, то ён – усяго сьведчаньне кваліфікацыі.
Байчун: Каго ці чаго баіцеся цяпер?
Тарас: І тады, і цяпер толькі аднаго – зброі. Бо ад кулі не схаваесься… А што да чалавека, ну дык калі нехта захоча нешта зрабіць са мной, то яму дрэнна будзе…
Байчун: Якія ўрокі дала вам служба ў славутым ГРУ?
Тарас: Калі я там некалькі гадоў выконваў абавязкі аналітыка, то навучыўся працаваць з інфармацыяй. Дзякуючы тым мэтадам цяпер і выдаю адну кнігу за другой.
Байчун: Ці праўда, што няма былых чэкістаў?
Тарас: Галоўная вайсковая выведка – гэта не Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Яны – чэкісты – заўжды былі нашымі ворагамі і канкурэнтамі. Не, чэкістам сябе ніколі не лічыў. Наадварот: за час службы з чалавека, які ставіўся да ўлады станоўча, зрабіўся перакананым антысаветчыкам і антыкамуністам.
Байчун: Цяперашняя беларуская выведка выглядае дастойна?
Тарас: Па праўдзе, дрэнна ведаю, чым яны займаюцца. Але з фрагмэнтарных назіраньняў маю падставу лічыць, што ў некаторых пытаньнях – напрыклад, барацьбе з наркатрафікам, добра працуюць. А вось кантроль за палітычнай дзейнасьцю, намаганьні ў барацьбе з апазыцыяй – тое ўжо робіцца вельмі непрафэсійна. Занадта шмат глупства.
Байчун: Неяк вы нагадалі, што “надвор’е ў краіне” можа стварыць пасіянарная частка насельніцтва, калі яна складзе да шасьці працэнтаў насельніцтва – груба кажучы, паўмільёна актыўных беларусаў. Можаце прадоўжыць гэтую тэму? Маю на ўвазе, колькі цяпер грамадзянаў у краіне, якая наагул беларуская грамадзянская дынаміка…
Тарас: Пакуль мы працягваем жыць у дрыгве. Але ж праз два-тры гады пачнуцца зьмены. Прычым раптоўна. Як для ўлады, так і для грамадзтва – для ўсіх. Бо гэтыя працэсы больш моцныя за жаданьні, думкі, памкненьні кожнага з нас паасобку. Яны вышэй за асобу. Я мяркую, яшчэ гады два – і ўсё пачнецца. Будзе цяжка, але – цікава.
Байчун: Якім сваім выдавецкім праектам ганарыцеся найбольш?
Тарас: Апошнім – “Невядомая гісторыя”. У ім ужо выдадзена сем кніг, і ўсе мне падабаюцца. Дзьве напісаў сам, яшчэ адну склаў, астатняе – іншыя асобы. Зараз рыхтую да друку яшчэ тры кнігі.
Байчун: З боку гледзячы, яны надзвычай папулярныя. Ну а вам, выдаўцу, што з тае папулярнасьці?
Тарас: Нічога. Хоць некаторыя лямантуюць, нібыта мне за тыя выданьні плацяць заходнія спэцслужбы, насамрэч атрымліваю вельмі сьціплыя рэдактарскія ганарары. Але чытачы ў асноўным добра адгукаюцца, часта запрашаюць на сустрэчы, вось і ўчора добра пагаварылі са студэнтамі… І ня толькі пра гісторыю – пра будучыню таксама.
Байчун: А ці адчуваеце вы да сябе ўвагу з боку прафэсійных гісторыкаў?
Тарас: Не.
Байчун: Чаму?
Тарас: Ну чаму-чаму… Таму што гісторыкі – людзі вельмі асьцярожныя…
Байчун: Скажыце шчыра: зайздросьцяць вам?
Тарас: Некаторыя – так. Бо: зьявіўся нейкі Тарас, штогод выдае па некалькі кніжак, і ўсе на слыху. Такое не даруюць!
Байчун: У вашых кнігах шмат крытыкі як на адрас Расеі, так і Польшчы. Рэакцыю адтуль адчуваеце на сваю “антырасейскасьць” і “антыпольскасьць”?
Тарас: Ну, антыпольскасьці ў мяне аніякай… Я да палякаў стаўлюся станоўча, толькі што крытычна. Напрыклад, як браць 1920-1930-я, то іхная нацыянальная палітыка на крэсах была зусім дурной. Зразумела, такія ацэнкі ў Польшчы не даспадобы. Аднак – ціхай. Іншая рэч расейцы: ад іх начытаўся, наслухаўся і абраз, і пагроз. Хлусьні шмат…
Байчун: Хоць вы абапіраецеся на дасьледаваньні якраз вядомых расейскіх жа гісторыкаў?
Тарас: А што з таго? У іх браў толькі факты, а высновы, інтэрпрэтацыя – мая!
Байчун: Што вы адказваеце тым, хто лічыць вас выдаўцом “шавіністычнай літаратуры”?
Тарас: Ёсьць і такія? Гм… Маюць права… Толькі мне ад іхных ацэнак ні холадна, ні горача: шмат на сьвеце глупства!