Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка гаворыць: абраньне прэзыдэнта і міністра замежных спраў Эўразьвязу можа паспрыяць пераходу дачыненьняў паміж Брусэлем і Менскам на юрыдычную глебу:
“Галоўнае, я гэта вынес і з Менскага форуму, нам патрэбна ўсё ж фармаваць сур’ёзную нарматыўна-прававую базу нашых дачыненьняў.
А што тычыцца, каго канкрэтна выбралі на новыя пасады, то мы ў любым выпадку павінны паважаць выбар Эўразьвязу. Гэта іх права. А мы, як незалежная дзяржава, будзем працаваць з тымі, каго яны абралі. Цяпер ідзе актыўны палітычны дыялёг з Брусэлем, у межах якога можна паступова вырашаць тыя праблемы, якія ў нас існуюць”.