Менгарвыканкам даслаў арганізатарам прапанову правесьці зьезд у залі Палаца культуры МТЗ, але там паведамілі, што на гэты час у іх заплянавана іншае мерапрыемства. На зьезьдзе будуць прысутнічаць замежныя госьці, а таксама назіральнікі з амбасадаў краінаў Эўразьвязу і ЗША.
Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Аляксей Шэін паведаміў:
“Сытуацыя за некалькі дзён да правядзеньня зьезду яшчэ ня ясная. Менгарвыканкам паведаміў, што нам дадуць памяшканьне ў ДК МТЗ, а там нам сказалі, што ў іх заплянавана іншае мерапрыемства. Згодна зь лістом, які даслаў ДК МТЗ, у іх заплянаваны фэстываль лігі танцаў, фэстывальны рух краін СНД і Балтыі 30 і 31 чысла. Перамовы ідуць, у тым ліку, і сёньня. Мы спрабуем дабіцца яснасьці ў гэтым пытаньні.
Калі дадуць памяшканьне, то праводзім у ДК МТЗ, а калі не, то на Кастрычніцкай плошчы, да чаго мы й рыхтаваліся ўвесь гэты час”.
Арганізатары прапанавалі дэлегатам і гасьцям зьезду 31 кастрычніка а 10-й раніцы сабрацца каля Палаца культуры МТЗ. У выпадку, калі ім не дадуць памяшканьня для правядзеньня зьезду, усе пройдуць на Кастрычніцкую плошчу і правядуць зьезд там.
У Доме культуры МТЗ “Свабодзе” паведамілі, што дырэктар у камандзіроўцы, а ягоныя намесьнікі пакуль ня могуць даць ніякай інфармацыі:
“У нас пакуль няма інфармацыі. Разумееце? Вядуцца перамовы, і мы пакуль нічога ня ведаем і ня можам адказаць”.
Тым часам міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў катэгарычна заявіў, што міліцыя ня дасьць правесьці зьезд на плошчы.
Віталь Рымашэўскі паведаміў, што на зьезьдзе чакаецца каля 400 гасьцей, у тым ліку партнэраў з замежжа і сьвятароў.
“На зьезд мы чакаем гасьцей, прадстаўнікоў Галяндыі, Нарвэгіі, Літвы, Украіны, эўрапарлямэнтароў. Нашы сябры даслалі нам ужо свае вітаньні — гэта хрысьціянскія дэмакраты Нямеччыны. Мы атрымалі афіцыйны ліст у падтрымку нашага зьезду. Мы чакаем таксама прадстаўнікоў іншых краінаў і іншых палітычных партый — хаўрусьнікаў БХД”.
Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня БХД паведамілі, што на зьезьдзе будзе агучана пазыцыя партыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама стаўленьне да абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычнага блёку.
Віталь Рымашэўскі апавёў, што на заснавальнікаў БХД працягваецца ціск. Некаторым актывістам прапанавалі днямі даць справаздачу ў падатковую інспэкцыю за апошнія 11 гадоў.
Сустаршыні аргкамітэту зазначылі, што рашэньне ўладаў даць памяшканьне для правядзеньня зьезду ў апошні момант — спроба перашкодзіць паўнавартаснай працы. Але яны запэўнілі, што гатовыя праводзіць устаноўчы зьезд мабільна і ў любых умовах.