Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі і Пуцін -- грашовая размова


Уладзімер Пуцін і Сяргей Сідорскі, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін і Сяргей Сідорскі, архіўнае фота
Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Сідорскі і Ўладзімер Пуцін сустрэнуцца 28 кастрычніка ў Маскве. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка.

Заплянаваныя перамовы паміж беларускай і расейскай дэлегацыямі ў пашыраным складзе (на чале адпаведна зь Сідорскім і Пуціным), а таксама паседжаньне Савету міністраў саюзнай дзяржавы.

Прадугледжана сустрэча Сідорскага з кіраўніком Ашчаднага банку Расеі Германам Грэфам.

На парадку дня паседжаньня саюзнага Саўміну — каля 25 пытаньняў. У прыватнасьці, будуць прааналізаваныя вынікі выкананьня пляну сумесных дзеяньняў урадаў дзьвюх краін па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэньні парамэтраў плацёжнага балянсу, удасканаленьні ўмоў вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці і ўзаемнага гандлю, падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў першым паўгодзьдзі 2009 году.

На паседжаньні разгледзяць праект дэкрэту Вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы “Пра бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2010 год”.

Саюзны Савет міністраў абмяркуе інфармацыю аб выкананьні праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2008-2009 гады, а таксама разгледзіць даклад пра ход рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага разьвіцьця саюзнай дзяржавы да 2010 года.


Чым расплаціцца Сідорскі з Пуціным?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG