Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн з надзеяй глядзіць на пашырэньне дэмакратыі ў Беларусі


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы ў Варшаве зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам заявіў, што ягоная краіна зацікаўленая ва ўдзеле ў запрапанаванай Вашынгтонам новай сыстэме супрацьракетнай абароны. Ніякіх афіцыйных дамоваў, аднак, не было падпісана.

Джо Байдэн і Дональд Туск размаўлялі перадусім пра новы праект супрацьпаветранай абароны ЗША, які завецца SM3 і замест стацыянарных базаў у Польшчы і Чэхіі, як плянавалася раней, будзе грунтавацца на перасоўных ракетных батарэях.

“Я хачу станоўча падкрэсьліць, што Польшча лічыць новую канцэпцыю ЗША SM3 цікавай і патрэбнай. Мы, наколькі гэта патрэбна, будзем браць у ёй удзел”, - заявіў Дональд Туск ды падкрэсьліў, што Варшава і Вашынгтон маюць “ідэнтычны погляд на канцэпцыю бясьпекі ў рэгіёне”.

У сваю чаргу Джо Байдэн назваў Польшчу “адным з найбольш блізкіх саюзьнікаў ЗША”, а таму “нельга ставіць пад сумнеў абавязаньні Вашынгтону, дадзеныя Варшаве”.

“Мы ўдзячныя Польшчы за згоду разьмясьціць на сваёй тэрыторыі частку элемэнтаў нашай сыстэмы супрацьпаветранай абароны”, - сказаў віцэ-прэзыдэнт ЗША, падкрэсьліўшы, што “новая сыстэма зробіць больш бясьпечнымі ЗША, Польшчу і НАТО”.

Джо Байдэн адзначыў таксама, што ЗША “з надзеяй глядзяць на магчымасьці супрацоўніцтва ў справе пашырэньня дэмакратыі ў рэгіёне, перадусім ва Украіне, Грузіі і Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG