У сёньняшніх “Званках на Свабоду” слухачы крытыкуюць журналістаў нашага радыё за асьвятленьне перапісной кампаніі, разважаюць над стаўленьнем уладаў да беларускай мовы, аналізуюць, якіх пытаньняў не хапае ў перапісных лістах.
На мінулым тыдні адзін са слухачоў папярэдзіў, што пастаянна будзе нас крытыкаваць за асьвятленьне перапісной кампаніі. І слова сваё ён трымае:
Спадар: “Усё зводзіцца да беларускай мовы, на вуліцах апытваеце. Родная мова — гэта асабістае пытаньне кожнага. Карацей, усё ідзе, як ішло раней...”
Аднак далёка ня ўсе слухачы “Свабоды” падзяляюць такое стаўленьне да мовы.
Андрусь, Менск: “Зараз праходзіць перапіс насельніцтва. Вельмі хочацца, каб народ падтрымаў родную мову — вельмі яна, можа сказаць, у заняпадзе знаходзіцца. Падтрымайце яе, калі ласка, бо дужа важная рэч гэта. Гэта наша адметнасьць, наша славутасьць, наша мэта — каб была мова тытульнай нацыі ў краіне”.
Яўгенія Казлова: “Мова родная — як маці родная. Цешча са сьвякроўю ня могуць быць больш роднымі. Цешчу са сьвякроўю можна паважаць, шанаваць за нешта добрае, але не любіць так, як маці. Хоць ты яе бачыш, чуеш кожны дзень — ад гэтага яна ня стане роднай”.
Заступнікаў беларушчыны асабліва абурае адсутнасьць беларускамоўных блянкаў.
Спадарыня Тамашаўна: “На маё пытаньне перапісчыцы “Ці ёсьць блянкі на беларускай мове?” — адказала: “Толькі адзін, для вас”. Тут трэба паставіць тры кропкі, тры клічнікі і тры пытальнікі. Чаму астатнім аднавяскоўцам, а вёска вялікая, такой павагі не аказана? Чаму? Цікава таксама ведаць, хто менавіта вызначаў колькасьць лістоў той ці іншай мовы”.
Аляксандар Паўловіч, Гародня: “Спытаў, ці ёсьць анкета на беларускай мове. Няма! “А якая розьніца?” Я адказаў, што для яе, можа, розьніцы і няма, а для мяне ёсьць. Тут непавага да карэннага насельніцтва Беларусі. Лічу, што гэты перапіс — чарговая акцыя далейшай русыфікацыі беларусаў”.
Такім чынам, спадар, які крытыкуе “Свабоду” за дрэннае, на ягоны погляд, асьвятленьне ходу перапісу, у пэўных прынцыповых момантах застаецца ў адзіноце. Дарэчы, вось яшчэ адзін крытычны стрэл гэтага спадара:
Спадар: “Меў рацыю, напэўна, спадар, які перарваў з вамі зносіны па тэлефоне. Маю на ўвазе Ільлю Копыла зь Менску”.
Аднак мушу зазначыць, што гэткая заява ня мае пад сабой трывалага грунту. Бо паважаны Ільля Копыл зараз ня толькі тэлефануе на “Свабоду”, але й дасылае электронныя лісты на адрас нашага сайту. А зараз ён — грамадзкі рэдактар тыдня нашага Радыё. Вось, дарэчы, ягоная ацэнка пытаньняў перапісу:
Ільля Копыл: “Галоўная маса пытаньняў — пра жытло. Колькі ў цябе пакояў? Які туалет? Якая ванная? Якая кухня?.. Але ж усе гэтыя дадзеныя ўжо ёсьць — у ЖЭСаўскіх кампутарах!
“Каб на тое была вашая воля — на што зьвярнулі б увагу?”
“Цікавіўся б міграцыяй насельніцтва, адпаведнымі суадносінамі гораду й вёскі. Яшчэ — праблемай працаўладкаваньня. Бо насамрэч рэальнай статыстыкі па беспрацоўі ў краіне няма”.
Думку спадара Копыла дапаўняе наступнае тэлефанаваньне:
Васілеўна, Менск: “Перапісчык пытаўся: ці ёсьць у мяне кампутар? Якія ў вас прыбыткі? Я кажу, ніякіх прыбыткаў няма, апрача пэнсіі ў 252 тысячы. А чаму вы ня пішаце, якая пэнсія ў нас? Ён кажа, гэта не прадугледжана ў нас. Дык што ён прыйшоў шукаць у мяне?”
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.