Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП распавядзе пра “адыёзных” сілавікоў


Аб’яднаная грамадзянская партыя распачынае кампанію інфармаваньня грамадзян Беларусі пра найбольш адыёзных прадстаўнікоў сілавых структур, якія праславіліся жорсткасьцю і нахабствам пры разгоне мірных акцыяў.

Аб гэтым інфармуе агенцтва БелаПАН.

“Дзеяньні сілавых структур 16 кастрычніка — гэта паводзіны зондэркаманды часоў фашыстоўскай Нямеччыны”, — гаворыцца ў заяве АГП.

“Затрыманьне праходзіла з ужываньнем сілы і зьбіцьцём удзельнікаў акцыі”, — зазначае АГП.

16 кастрычніка ў Менску жорстка разагналі акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Затрымалі 22 чалавек, у тым ліку сустаршыню Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоля Лябедзьку, старшыню аргкамітэту ў справе стварэньня БСДП (НГ) Мікалая Статкевіча, кіраўніка арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхаіла Пашкевіча, намесьніка старшыні арганізацыі “Малады фронт” Настасьсю Палажанку.

“Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці, праваабарончых арганізацыяў на незаконныя дзеяньні прадстаўнікоў сілавых структур, што выявілася ў нематываваным ужываньні фізычнай сілы, у стварэньні перашкодаў для працы журналістаў, у парушэньні рашэньняў Вярхоўнага суду аб тым, што гэты фармат акцыі не падпадае пад дзеяньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG