Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суздальцаў: Дакумэнту пра далучэньне Беларусі да КСАР няма

Андрэй Суздальцаў
Андрэй Суздальцаў

Расейскі экспэрт Андрэй Суздальцаў у перадачы “Экспэртыза Свабоды” заявіў:

“Зраблю маленькае прызнаньне ў эфіры. Я маю доступ да часткі дакумэнтаў, якія гуляюць ў адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. І магу сказаць, што ніякіх сьлядоў указа ці іншага падпісанага дакумэнта аб далучэньні Беларусі да пагадненьня аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ няма. Таму заява Лукашэнкі 2 кастрычніка падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх СМІ аб заканчэньні працэдуры далучэньня Беларусі да КСАР, хутчэй за ўсё, была падманам”.

Увесь тэкст “Экспэртыза Свабоды” чытайце на сайце пазьней
​
XS
SM
MD
LG