Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагрэс у праблеме Нагорнага Карабаху


Перамовы Сержа Саркісяна і Ільхама Аліева
Перамовы Сержа Саркісяна і Ільхама Аліева

Лідары Армэніі і Азэрбайджану правялі ў Малдове перамовы аб мірным урэгуляваньні пытаньня Нагорнага Карабаху.

Прэзыдэнты прыбылі ў Кішынёў на саміт ачольнікаў краінаў СНД, які пачынаецца сёньня. Паводле амбасадара Злучаных Штатаў у Малдове Робэрта Брадткэ, прэзыдэнты Армэніі Сэрж Саркісян і Азэрбайджану - Ільхам Аліеў дасягнулі ў выніку размовы істотнага прагрэсу. Расейскі амбасадар у Малдове Юры Мерзьлякоў паведаміў, што прэзыдэнты ў бліжэйшы час сустрэнуцца для працягу дыялёгу.

Злучаныя Штаты, Расея і Францыя ўваходзяць у "Менскую групу" краінаў, якая пасярэднічае ў дыялёгу. Група была названая паводле міжнароднай канферэнцыі па Нагорным Карабаху, якая прайшла ў Беларусі ў 1995-ым годзе.

Армянска-азэрбайджанскі ваенны канфлікт таксама паслужыў прычынай разрыву дыпляматычных паміж Армэніяй з Турэччынай. Працэс нармалізацыі стасункаў паміж Ераванам і Стамбулам распачаўся толькі сёлета.

Заўтра ў Швэйцарскім Цурыху мае прайсьці ўрачыстая цырымонія падпісаньня турэцка-армянскага пагадненьня аб узнаўленьні дыпляматычных сувязяў. Чакаецца таксама, што будзе прынята рашэньне аб адкрыцьці мяжы паміж дзьвюмя краінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG