Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Сурыкаў пра Беларусь і мяцежныя рэспублікі


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў у інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” патлумачыў, ці сапраўды балюча для Расеі тое, што Менск замаруджвае з прызнаньнем незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Асабліва ў прыцэле таго, што нядаўна Аляксандар Лукашэнка заявіў: маўляў, сама Расея вінаватая ў тым, што Беларусь дагэтуль не прызнала мяцежныя рэспублікі.

— Мы з разуменьнем ставімся да заклапочанасьці беларускага боку адносна таго, каб не нашкодзіць гэтым прызнаньнем ў першую чаргу сабе і тым дзяржавам, якія ўтварыліся падчас вядомых падзеяў — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ніводзін расейскі палітык, я маю на ўвазе галоўных палітыкаў — былога прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і дзейнага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева — ніколі ні ў адным СМІ не ціснулі на Беларусь з патрабаваньнем прызнаць гэтыя рэспублікі. Мы заўсёды зыходзілі з таго, што Беларусь — незалежная сувэрэнная дзяржава, і лічым выключна яе правам прызнаньне гэтых рэспублік. Апроч таго, мы зыходзім з таго, што, па словах прэзыдэнта Беларусі, пытаньне спачатку павінен разгледзець парлямэнт, пасьля чаго канчатковае рашэньне будзе прынятае кіраўніком краіны.

Расейскі бок абсалютна афіцыйна ў асобе прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна заяўляў: Расея ні ў якім разе не зьвязвае прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі сувэрэннай беларускай дзяржавай ні зь якімі палітычнымі ці эканамічнымі захадамі Расеі. Тым больш, з крэдытам у 500 мільёнаў даляраў. Таму мы ставімся зь некаторым неразуменьнем да апошніх выказваньняў беларускага боку па гэтым пытаньні.

Наколькі для нас балюча, што Беларусь пакуль не вызначылася? Я думаю, што ня так балюча. Гэтыя дзяржавы дэ-факта існуюць, яны ажыцьцяўляюць эканамічныя, дыпляматычныя, ваенна-тэхнічныя стасункі з Расеяй. Някепска, каб гэтыя адносіны падтрымліваліся і Рэспублікай Беларусь. У якой форме? Гэта справа краіны, яе ўлады, народа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG