Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якаўлеўскі: “Лукашэнка ведаў — Сідорскаму нічога “ня сьвеціць”


Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ўпэўнены, што Лукашэнка яшчэ на мінулым тыдні ведаў аб беспэрспэктыўнасьці перамоваў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі:

“Гучная заява Лукашэнкі напрыканцы мінулага тыдня аб ролі Пуціна ў няўдалай, як яму падаецца, інтэграцыі Беларусі і Расеі, на мой погляд, сьведчыць пра тое, што Лукашэнка ўжо ведаў — Сідорскаму ў ягонай паездцы ў Маскву нічога “ня сьвеціць”.

Галоўнае на гэтых перамовах — кошты на газ. Але ж прымальны для Беларусі кошт ёсьць нішто іншае як перагляд доўгатэрміновага пагадненьня абедзьвюх краінаў. Паводле гэтага дакумэнта, яны павінны выйсьці на сусьветныя цэны на газ ужо праз тры гады, паступова іх падвышаючы. Аднак Лукашэнка лічыць, што на сёньня гэта формула ўжо не адпавядае рэчаіснасьці. І трэба лічыць па-іншаму. А па-іншаму — гэта не сусьветныя цэны, а прымальныя для Беларусі”.

Спадар Якаўлеўскі жартуе, што беларускі прэм’ер падгадаў час, калі трэба ехаць да расейскага калегі. 7-га кастрычніка ў Пуціна — дзень народзінаў. Аднак сёньняшнія перамовы паказваюць, што кіраўнік расейскага ўраду займае надзвычай жорсткую пазыцыю. “Падобна на тое, што яму ўжо моцна надакучыла бясконца крэдытаваць Беларусь” — гаворыць аглядальнік Якаўлеўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG