"Падпісаньне Лукашэнкам гэтых дакумэнтаў было чаканым. Пра гэта прэзыдэнт Беларусі казаў ужо ў пятніцу падчас прэсавай канфэрэнцыі з расейскімі рэгіянальнымі СМІ. Акрамя Расеі, зь іншымі ўдзельнікамі АДКБ у Беларусі не было ніякіх пярэчаньняў. Дэмарш Лукашэнкі быў з-за малочнай вайны, і калі “малочнае пытаньне” неяк вырашылася – у Менску не засталося аргумэнтаў, каб гэта не рабіць. Тым больш што гэтае падпісаньне дазваляе зрабіць выгляд, што Менск ідзе насустрач. Лукашэнка якбы аддае гэты пункт, а больш істотны, на мой погляд, наконт прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі застаецца падвешаным. Тым ня менш пэўная дэманстрацыя ляяльнасьці мела месца."
Аляксандар Лукашэнка сваім указам загадаў падпісаць пагадненьне аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што Менск саступіў у дробным, але пакінуў нявырашаным больш істотнае пытаньне.
Самае папулярнае
1