Інтэрвію выйшла ў эфір на LTV а 21-й гадзіне паводле беларускага часу. На сайце тэлеканалу зьмешчаны фрагмэнт размовы. Паглядзець можна ТУТ.
З кіраўніком Беларусі размаўляла вядомая літоўская журналістка Рыта Мілюце.
Лукашэнка, у прыватнасьці, у інтэрвію сказаў:
“Што да Прагі, там былі зусім іншыя пытаньні – пытаньні ураду. Туды паехаў высокі прадстаўнік, які адпаведна прадставіў нашую краіну. Гэта было дамоўлена па дыпляматычных каналах, і, думаю, тут ня варта праводзіць паралелі.
Калі вы супраць таго, каб я прыехаў... А я вам адкрыта скажу, калі я атрымаў запрашэньне ехаць у Літву, я папрасіў Адміністрацыю прэзыдэнта: “Вы спытайцеся адкрыта ў літоўскіх кіраўнікоў, калі ім няёмка, каб паехаў Лукашэнка, дыктатар, у Літву, той хай скажуць – я не паеду”. Я не пакутую на нейкі комплекс.
“Не, – кажуць, – ніякіх праблем. Мы – суседзі, трэба размаўляць, маем эканамічныя пытаньні, вельмі важны форум і гэтак далей”. Мы маглі абмежавацца прыездам прэм'ера, ён быў ужо там ня раз. “Не, мы вас запрашаем, хочам пагаварыць і гэтак далей”. Думаю, што гэта годная пазыцыя літоўскага прэзыдэнта.
Я за гэта ўдзячны і прэзыдэнту, і іншым кіраўнікам Літвы. Можа, камусьці ня хочацца. Напэўна, камусьці ня хочацца, каб я прыехаў. Я маю запрашэньне прэзыдэнта Літвы і прыеду. А калі б я быў упэўнены, што бальшыня жыхароў мяне ня хоча бачыць, я б не ехаў дакладна. Ведаю, што я літоўскаму народу ніякай шкоды не прынясу. І вам, Рыта, таксама”.