Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць за пратэст супраць уводу расейскіх войскаў


Акцыя на Кастрычніцкай плошчы супраць уводу расейскіх войскаў для ўдзелу ў вучэньнях.
Акцыя на Кастрычніцкай плошчы супраць уводу расейскіх войскаў для ўдзелу ў вучэньнях.

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менску будуць судзіць затрыманых учора ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі!Жыве Беларусь!”

Сярод затрыманых Віктар Івашкевіч, Зьміцер Бандарэнка, Зьміцер Дашкевіч, Антон Койпіш, Аляксандар Атрошчанкаў, Сяржук Карповіч, Радыён Піражкоў, Аліна Радачынская, Зьміцер Бародка, Максім Сергіец, Мікіта Красноў, Алеся Якубоўская і іншыя.

Сьпіс затрыманых падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы 9 верасьня (дапаўняецца)

Толькі а 2 гадзіне ночы затрыманых перавезьлі з пастарунку міліцыі ў турму на вуліцы на Акрэсьціна. Некаторыя з затрыманых перадавалі зь міліцыі зьвесткі пра тое, што паводле міліцыянтаў, нібыта на іх будуць складаць пратаколы за дробнае хуліганства. Але дагэтуль невядома, ці склалі на іх пратакол паводле палітычнага артыкулу – удзел у несанкцыянаванай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG