Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступ Чавэса ў Менску скасаваны


Уга Чавэс
Уга Чавэс

Больш чым на паўдня адкладзены прыезд у Менск прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса.

У часе візыту Чавэса былі заплянаваныя перамовы з А. Лукашэнкам і публічны выступ у Нацыянальнай бібліятэцы. Выступ давялося скасаваць з-за вялікага спазьненьня кіраўніка Вэнэсуэлы.

Уга Чавэс ажыцьцяўляе 11-дзённы замежны тур, ён ужо наведаў Лівію, Алжыр, Сірыю, Іран, Туркмэністан. Учора ён пабываў Вэнэцыянскім кінафэстывалі ў Італіі, дзе яго віталі воплескамі.

Пасьля Беларусі Чавэс яшчэ паедзе ў Расею.

Уга Чавэс бывае ў Беларусі штогод з 2006 году. За гэты час А. Лукашэнка пабываў зь візытам у Вэнэсуэле толькі адзін раз.

Між тым сёньня зранку каля Нацыянальнай бібліятэкі ішлі прыгатаваньні да сустрэчы Уга Чавэса.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG