ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ
"Вы шумеце, бярозы" (эфір 4 верасьня)
СЛУХАЦЬ:
Сёньняшняя песьня на словы беларускага паэта Ніла Гілевіча застаецца мне ў памяці хіба найбольш з прычыны таго, што яе трэба было аж два разы перапісваць. Справа ў тым, што ў першым запісе, які, як я памятаю, быў вельмі ўдалым, я сьпяваў "Вы шуміце, бярозы". Аднак наш вядомы мовазнаўца і тагачасны рэдактар Нью-Ёркскага бюро Радыё Свабода Антон Адамовіч настойваў, каб яе перасьпяваў песьню, бо правільна па-беларуску будзе не шуміце, а толькі шумеце. Хоць вельмі не хацелася, дзеля моўнай дакладнасьці я перапісаў песьню, і атрымаўся наступны варыянт...