“Калі ўлада ня зьменіць выбарчае заканадаўства, калі ня будуць створаныя выбарчыя участкі дэмакратычным шляхам, калі ў іх ня ўвойдуць прадстаўнікі ад грамадзкіх рухаў і ад палітычных партыяў, то ўдзельнічаць у гэтых выбарах – гэта значыць падтрымліваць легітымнасьць існуючай улады й таго чалавека, які зноў вылучыць сябе на пасаду прэзыдэнта.
Таму я лічу, што слушна было б байкатаваць гэтыя прэзыдэнцкія выбары. Вось калі Беларускі Народны Фронт аб’яднаецца вось тады можна будзе нешта сур’ёзнае казаць пра тое, што ён можа зрабіць. Амбіцыі, якія ёсьць у цяперашніх кіраўнікоў партыі БНФ, трэба адкінуць. Ім на зьмену павінны прыйсьці маладыя”.